wd wp Пошук:

Адам Абрамовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абрамовіч. Адам Абрамовіч (польск.: Adam Abrahamowicz; 24 жніўня 1710, Літва — пасля 1773, Варней, Літва) — дзеяч каталіцкага касцёла, педагог, прапаведнік і палеміст.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Абрамовічаў герба «Ястрабец». Нарадзіўся ў сям’і Самуэля. Меў братоў Ежы і Андрэя.

28 жніўня 1726 г. у Вільні ўступіў у Таварыства Ісуса. Праходзіў навучанне на працягу 8 гадоў. Яшчэ 8 гадоў прысвяціў прапаведніцкай дзейнасці. Займаў высокія пасады ў езуіцкіх навучальных установах[2]. У 1743—1744 гг. — прэфект школ езуіцкіх у Вільні. 2 лютага 1744 г. склаў апошнія зарокі. З 1844 па 1848 гг. — прафесар філасофіі, а ў 1747—1748 гг. — яшчэ і прафесар тэалогіі ў Вільні. У 1748—1752 гг. — прэфект езуіцкіх школ у Навагрудку, Вільні і Варшаве. З 1752 г. займае пасаду рэгента езуіцкага канвікта ў Вільні і, пераўтварыўшы яго ў самастойную навучальную ўстанову — Collegium Nobilium, становіцца яго першым рэктарам (да 1758 г.). Потым быў рэктарам Нясвіжскага (1758—1763), Полацкага (1763—1766)[3] і Мінскага калегіумаў (1766—1770). З 1770 па 1773 гг. — у Нясвіжы. Апошнія гады жыцця, якія прыйшліся на час пасля скасавання Таварыства Ісуса (1773), правёў у Варнеі (Літва).

Фласофскія і грамадска-палітычныя погляды

Аўтар рэлігійна-маралізатарскага твора «Нядзельныя казанні» («Kazania niedzielne», Вільня, 1753). Стаяў на пазіцыях адкрытага тэізму. Вучэнне Дэмакрыта і Эпікура аб вечнасці атамаў і ўзнікненні рэчаў з іх камбінацый называе «байкамі і выдумкамі». Адмаўляў ён і пантэістычнае атаясамліванне Бога і прыроды. На яго думку, залежнасць душы да цела трэба разумець не абсалютна, а ўмоўна, бо душа звязана з целам толькі пры жыцці чалавека. Бог паклапаціўся аб бессмяротнасці душы таму, што гэта дазваляе яму найлепшым чынам праяўляць справядлівасць: узнагароджваць за добрыя і караць за кепскія справы.

У сваіх пропаведзях Абрамовіч узнімаў праблемы грамадскага жыцця (у прыватнасці, сацыяльнай няроднасці), асуджаў бязмежную эксплуатацыю, заклікаў прыхаджан да дабрачыннасці на карысць бедных, пакоры і цярплівасці. Падзел людзей на багатых і бедных тлумачыў як вынік мэтавай дзейнасці Бога, які рабіў гэта дзеля гармоніі ў адносінах паміж людзьмі, каб «убогія маглі служыць багатым, багатыя — карміць убогіх». У той жа час ён абураўся тым, што вынікі «крывавай працы бедных» дастаюцца багатым, якія, як п’яўкі, смокчуць кроў сваіх ахвяр. Пагражаючы божымі карамі, заклікаў багатых аддаваць бедным хоць бы частку таго, што яны напрацавалі ўласнымі рукамі[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Visuotinė lietuvių enciklopedija Праверана 21 красавіка 2021.
  2. Brown, Józef. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego. — Poznań: Ludwik Merzbach, 1862 — s. 8-9.
  3. Gizycki, J.-M., Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół od niej zależnych, 1905. — s. 133.
  4. Абрамовіч Адам // Асветнікі зямлі Беларускай: Энцыкл. даведнік / Рэдкал.: Г. П. Пашкоўскі і інш.; Маст. У. М. Жук. — Мінск: БелЭн, 2001. — С. 4-5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў 1776 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Абрамовічы герба «Ястрабец»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1710 годзе
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 жніўня
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Памерлі ў Жамойцкім старостве