wd wp Пошук:

Тэізм

Дзяржавы з афіцыйнымі рэлігіямі      Будызм      Іслам      Шыіцкі іслам      Суніцкі іслам      Праваслаўе      Пратэстанцтва і Англіканства      Каталіцтва

Тэі́зм (грэч.: Τέος — Бог) — у шырокім значэнні — вера ў Бога ці багоў;[1] у вузкім разуменні — рэлігійна-філасофскі светапогляд, які сцвярджае, што свет быў створаны Богам, і што тварэц працягвае сваю дзейнасць у свеце, які стварыў.[2] Упершыню тэрмін «тэізм» ужыў Ральф Кедварт (1617–1688) у сваёй працы «Ісцінная інтэлектуальная сістэма ўніверсуму». Да тэізму традыцыйна адносяць такія веравучэнні, як хрысціянства, іўдаізм і іслам.[3]

Тэізм і рэлігіі

Традыцыйнае хрысціянства пераважна манатэістычнае. Яно вучыць, што «Бог з намі» (як перакладаецца яўрэйскае імя Імануіл). Бог у асобе Ісуса Хрыста прыйшоў у свет і пасля свайго ўшэсця ў асобе Святога Духу пачаў жыць сярод людзей.

Не ўсе рэлігіі з’яўляюцца тэістычнымі. Рэлігіі, як даасізм, пастулаты якіх не зыходзяць з існавання бога ці багоў, не з’яўляюцца тэістычнымі. Прыкладамі таксама могуць стаць будызм і таксама некаторыя формы індуізму.

Большасць тэістаў вераць, што Бог з’яўляецца ўсёведным і ўсюдыісным, хаця гэтая вера параджае пытанні пра Бога, як адказнасць за зло і пакуты і інш. Некаторыя тэісты мяркуюць, што Бог усведамляе, што яго ўсемагутнасць абмежаваная.

Віды тэізму

Існуюць розныя напрамкі тэізму:

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. Merriam-Webster Online (англ.)
  2. Вызначэнне тэізму ў Энцыклапедычным слоўніку Бракгаўза і Эфрона
  3. Вызначэнне тэізму ў Вялікай савецкай энцыклапедыі
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Тэізм