wd wp Пошук:

Дэмакрыт

Дэмакрыт Абдэрскі (Δημόκριτος; Абдэры, каля 460 да н.э. — каля 370 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф, вучань Леўкіпа, адзін з заснавальнікаў атамістыкі.

Біяграфічныя звесткі

Па некаторых звестках пражыў больш за сто гадоў. Напісаў каля 70 твораў па філасофіі, фізіцы, матэматыцы, медыцыне, тэорыі музыкі і інш. Да нас дайшло каля 300 фрагментаў, пераважна з этычных твораў.

Светапогляд

Адным з галоўных вытокаў філасофскага вучэння Дэмакрыта служаць погляды Леўкіпа. У сваёй тэорыі пазнання Дэмакрыт абгрунтоўваў думку пра існаванне дзвюх груп ведаў: заснаваных на пачуццях і на працы розуму; калі пачуцці ў стане прынесці няпоўныя, недакладныя і непраяснёныя («цёмныя») звесткі аб навакольнай рэчаіснасці, то чалавечае мысленне забяспечвае веды аб сапраўднай, г.зн. атамнай прыродзе рэчаў, таму што ўспрыманне і разуменне сутнасці атамаў даступны выключна роз-му. Паводле некаторых звестак, Дэмакрыт пашырыў атамістычную тэорыю на тлумачэнне такіх філасофскіх катэгорый, як час і прастора. Прытрымліваўся высновы аб неабходнай і заканамернай сувязі паміж усімі прадметамі і з’явамі прыроды і грамадства, лічыў, што галоўная мэта пазнання — знаходжанне прычын прыродных і гістарычных працэсаў. Значнае месца ў яго творчасці займаюць распрацоўка і паглыбленне тэорыі Леўкіпа аб касмічных віхрах, дзе побач з поглядамі пра атамную будову касмічных цел выказаны цікавыя здагадкі аб дыферэнцыяцыі касмічных светаў, у прыватнасці адносна існавання жыцця. Дэмакрыт правёў параўнанне паміж чалавечым арганізмам (мікракосмасам) і космасам. Свае сацыяльна-палітычныя погляды ён канцэнтраваў на праблемах дэмакратыі; ідэальнай формай дзяржаўнасці лічыў старажытнагрэчаскую дзяржаву — поліс. У этыцы развіў вучэнне аб атараксіі.

Зноскі

  1. Λαέρτιος Δ. ὁ. Βίοι καὶ γνῶμαι τῶν ἐν φιλοσοφίᾳ εὐδοκιμησάντων
  2. (unspecified title) — Vol. 2. — P. 298.
  3. Encyklopedie antikyAcademia, 1973. — С. 31. — 741 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Астраномы V стагоддзя да н.э.
Персанажы «Боскай камедыі»
Нарадзіліся ў 460-я гады да н.э.
Філосафы Старажытнай Грэцыі
Астраномы Старажытнай Грэцыі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Постаці астраноміі IV стагоддзя да н.э.
Матэматыкі V стагоддзя да н.э.
Філосафы IV стагоддзя да н.э.
Памерлі ў 360-я гады да н.э.
Матэматыкі Старажытнай Грэцыі
Філосафы V стагоддзя да н.э.
Нарадзіліся ў 460 годзе да н.э.
Памерлі ў Грэцыі
Атамісты
Асобы
Нарадзіліся ў рэгіёне Усходняя Македонія і Фракія
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Матэрыялісты