wd wp Пошук:

Аглана

А́глана (лат.: Aglona, традыцыйная беларуская назва Аглонь[2][3], Аглона) — пасёлак у Латвіі ў рэгіёне Латгалія, адміністрацыйны цэнтр Агланскага краю. Знакаміты барочным каталіцкім храмам, першапачаткова дамініканскім, які мае статус базілікі меншай. Размешчаны на возеры Цырышы. Насельніцтва на 2015 год — 964 чалавекі. Знаходзіцца за 234 км ад Рыгі, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Аглана (лінія Рэзэкнэ — Даўгаўпілс). Аўтамабільныя дарогі на Дагду, Краславу, Мадану.

Гісторыя

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

Упершыню Аглонь упамінаецца ў XVII ст. У 1694 годзе Юстына Шастовіцкая (з Сяліцкіх) фундавала тут кляштар дамініканцаў. У 1700 годзе ў вёсцы збудавалі першы драўляны касцёл (асвечаны ў 10 верасня 1751 года, згарэў у 1766 годзе). У 1768—1789 гадах на месцы драўлянага збудавалі новы мураваны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Аглонь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Дзвінскім павеце Віцебскай губерні[4]. У 1860 годзе каля мястэчка адкрылася чыгуначная станцыя Варшаўска-Пецярбургскай чыгункі

У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Аглонь занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час

1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Аглонь увайшла ў склад Беларускай ССР[5]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі.

У 1980 годзе Папа Рымскі Ян Павел II надаў касцёлу ў Аглане статус малой базілікі. 8 верасня 1993 года ён наведаў пасёлак.

Насельніцтва

Славутасці

Заўвагі

  1. Vietvārdu datubāze: Informācija par Aglonu — 2005.
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 62.
  3. Бубала А. Верхнядзвінскія вернікі пабывалі ў Аглоне // Дзвінская праўда. 20 лістапада 2018 г.
  4. Słownik geograficzny… T. I. — Warszawa, 1880. S. 24.
  5. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 3 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 20.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Населеныя пункты Латвіі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных