wd wp Пошук:

Агланскі край

А́гланскі край (лат.: Aglonas novads, латг.: Aglyunys nūvods) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Латвіі ў рэгіёне Латгалія. Адміністрацыйным цэнтрам краю з’яўляецца пасёлак Аглана.

Край быў утвораны 1 ліпеня 2009 года па заканчэнні латвійскай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы і ўключыў у сябе Агланскую воласць Прэйльскага раёна і Гравэрскую, Кастулінскую і Шкелтаўскую воласці Краслаўскага раёна.

Нацыянальны склад: латышы - 2676, рускія - 1321, беларусы - 235, палякі - 113, цыганы - 46.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Краі Латвіі