wd wp Пошук:

Агаткі двухдомныя

Ага́ткі двухдомныя[3] (Antennaria dioica) — від кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Назвы

Народныя назвы: сухотнік палявы, шчасце[4], пух[5], кацалапкі, мёртвае зелле, сухапут[5], аўдулькі, магільнік, цьмен[5][6][7], грызнік, коткі, скочыкі, стакротка[5][8].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 5—30 см, двухдомная, густа апушаная белалямцавымі валаскамі. Карэнішча галінастае, парасткі шматлікія, сцелюцца і ўкараняюцца. Лісце серабрыста-шэрае, прыкаранёвае ланцэтнае або лапацістае, у разетках, сцябловае — лінейна-ланцэтнае. Кветкі трубчастыя белыя (двухполыя), ружовыя (песцікавыя) у круглаватых або яйцападобных кошыках, сабраных у шчыткападобна-галоўчатыя суквецці, зрэдку кошыкі адзіночныя. Лісцікі абгорткі сухія, плеўкавыя. Плод — дробная гладкая сямянка з чубком.

Распаўсюджанне

На тэрыторыі Беларусі растуць у сухіх лясах (пераважна хваёвых), на лугах і схілах. Цвітуць у маі—чэрвені.

Значэнне

Лекавая (кроваспыняльны і жаўцягонны сродак) расліна, мае ў сабе дубільныя рэчывы, смалу, спанін, вітамін К, фітастэрол. З лекавай мэтай выкарыстоўваюцца сцеблы з лісцем (збіраюцца ў час цвіцення) і кветкі (да распускання). Дэкаратыўная расліна (вядомая пад назвай антэнарыя), прыдатная на дывановыя клумбы, бардзюры, сухія букеты.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 15. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. 1 2 3 4 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  8. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1791 годзе
Катэгорыя·Травы