wd wp Пошук:

Авель Пінхусавіч Брэгман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Брэгман. Авель Пінхусавіч Брэгман (12 красавіка 1906, Людзяневічы, цяпер Жыткавіцкі раён, Мінская вобласць — 30 мая 1958, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1906 г. у сяле Людзяневічы ў сям’і рабочага-печніка. З 1921 г. працаваў печніком у 18-м пагранатрадзе, у 1927 годзе з’ехаў у Маскву. Працаваў на новабудоўлях, вучыўся ў мастацкай студыі АМР. У 19281931 гг. — навучэнец рабфака[1]. Член КПСС з 1931 года.

У 1931 г. паступіў у Маскоўскі архітэктурны інстытут, які скончыў у 1936 г. Вучыўся ў прафесара Палякова, правадзейных членаў Акадэміі архітэктуры У. М. Сямёнава(руск.) бел. і М. Я. Колі (кіраўнік дыпломнага праекта)[1].

Накіраваны ў Мінск, дзе працаваў архітэктарам, а потым начальнікам Архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення. Член Саюза архітэктараў СССР з 1937 года. У 19381940 гадах начальнік Магілёўскага філіяла Белдзяржпраекта.У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны прызваны ў армію. У 19411945 гадах служыў у Куйбышаве, старэйшы інжынер штаба ваенна-палявога будаўніцтва, архітэктар заводаў НКАП 147 і 207.

З 1945 аднаўляў Мінск; з 1946 па 1958 г. кіраўнік майстэрні Белдзяржпраекта; выкладаў у Мінскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме (1946-58). У 19451954 гадах член Саюза архітэктараў БССР.

Памёр за рабочым сталом у майстэрні Белдзяржпраекта, якой кіраваў. На магіле пастаўлены помнік, на якім рукой яго сябра Г. Заборскага высечаны партрэт і надпіс[1].

Творчасць

Дом па Першамайскай вуліцы, 42 у Магілёве
Жылы дом з кінатэатрам «Навіны дня»
Дамы на рагу вуліц Энгельса і Карла Маркса
160-кватэрны жылы дом на скрыжаванні вуліц Савецкай і Даўгабродскай
Адзін з катэджаў па вул. Фрунзэ

Асноўныя працы: у Магілёве — гасцініца «Дняпро», жылыя дамы СНК БССР (19371941, з А. П. Воінавым); у Мінску — Інстытут фізкультуры (1938, з А. П. Воінавым і Мураўёвым), праект гасцініцы «Еўропа» на скрыжаванні вуліц Інтэрнацыянальнай і Леніна (1946), жылыя дамы на Ленінскім праспекце, (цяпер — праспект Незалежнасці, 19481951), 160-кватэрны жылы дом на скрыжаванні вуліц Савецкай і Даўгабродскай (19401948); жылы дом з міжгародным тэлефонам на рагу вул. К. Маркса і Леніна (1949—1951)[1]; дом прафесарска-выкладчыцкага складу інтэрнат Мінскай Вышэйшай партыйнай школы па вул. К.Маркса (1950, цяпер — інтэрнат БДУ), Белпрамсавета і Прамэнергапраект (19531955, з Э. М. Гальдштэйн, цяпер будынак Нацыянальнага банка Беларусі), комплекс жылых дамоў з кінатэатрам «Навіны дня» (19501953, па вуліцах К. Маркса і Энгельса, цяпер Малая сцэна тэатра імя Я. Купалы) і жылы дом Саюза пісьменнікаў з магазінам «Палітычная кніга» на рагу вуліц К. Маркса і Энгельса (19511953); будынак Белпрампраекта[2] (Вярхоўнага суда[1]) на рагу вул. Леніна і Кірава (19501955), Упраўленне бытавога абслугоўвання з атэлье «Дом мод» (1956)[2]; кінатэатр «Летні» ў парку Горкага (1952), праект забудовы плошчы Свабоды (19541956); комплекс 2-павярховых катэджаў па вул. Фрунзэ (19551957); корпус Тэхналагічнага інстытута (1956, з В. Б. Ладыгінай).

Удзельнічаў ва ўсесаюзным конкурсе на забудову Цэнтральнай плошчы ў Мінску (1954). З нерэалізаваных праектаў — два 116-кватэрныя дамы на Прывакзальнай плошчы ў Мінску (1940, з У. Вараксіным).

Біяграфічныя дакументы, фотаздымкі будынкаў па праектах архітэктара захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены сынам[3].

Сям’я

Меў дачку Іну (нар. 1937; у замужжы Бярозкіна) і сына Анатоля (нар. 1941), якія таксама сталі архітэктарамі.

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1954).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5
  2. 1 2 Брегман Авель Пинхусович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Людзяневічах
Катэгорыя·Памерлі 30 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазырскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Супрацоўнікі Магілёўграмадзянпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
Катэгорыя·Старшыні Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў