wd wp Пошук:

Абчугскі сельсавет

Абчу́гскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Абчуга.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чарэйскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чарэйскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Крупскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Смародзінскага сельсавета[1]. 5 мая 1962 года ў склад Заборскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (вёскі Журавы, Кутавец, Луцішча, Лютыя, Мальцы, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Шарнева, Шкорнеўка, пасёлкі Кірава і Шарнева), наўзамен у склад сельсавета з Заборскага сельсавета пералічаны 10 населеных пунктаў (вёскі Асечана, Бобрык, Бяляны, Забарочча, Забор’е, Касянічы, Клубынічы, Краснавінка, Харытанцы і Чараёўка)[2]. 14 верасня 1972 года ў склад Акцябрскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Забарочча, Харытанцы і Чараёўка)[3]. 31 сакавіка 1977 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бобрскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Журавы, Калыбанава, Кастрычнік, Кутавец, Ламское, Луцішча, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Шарнева, Шкорнеўка, пасёлкі Кірава і Шарнева)[4]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Акцябрскага сельсавета[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 990 чалавек[6], з іх 95,5 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы[7].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў: аграгарадок Абчуга, вёскі Асечана, Астроўкі, Бобрык, Дзяньгубка, Журавы, Забор’е, Калыбанава, Кастрычнік, Касянічы, Кіявец, Клубынічы, Краснавінка, Кутавец, Лагі, Ламское, Луцішча, Прудзіны, Слабада, Смародзінка, Хватынка, Шарнева, Шарпілаўка, Шкорнеўка, пасёлкі Кірава і Шарнева.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Чарэйскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Крупскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе