wd wp Пошук:

Кутавец

Кутаве́ц[1] (трансліт.: Kutaviec, руск.: Кутовец) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1909 г., засценак Кутавец (Пералессе), 5 двароў, 45 жыхароў. Вёска ў складзе Бобрскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. З 1924 г. ў складзе Чарэйскага, з 1931 г. — Крупскага раёнаў. У 1930-я гады жыхары вёсак Смародзінка, Луцішча, Кутавец і Шкорнева аб’ядналіся ў калгас імя Сталіна. У 1941 г. ў вёсцы 14 двароў, 90 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 6 чалавек. Пасля вайны калгас адноўлены, у 1958 г. вёска ў складзе саўгаса, потым — калгаса «Слабада». Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[2], да 28 ліпеня 1966 года — у склад Акцябрскага сельсавета[3], да 31 сакавіка 1977 года — у склад Бобрскага сельсавета[4]. На 01.01.1998 г. 4 гаспадаркі, 7 жыхароў. Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[5].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  4. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Крупскага раёна