Хваты́нка[1] (трансліт.: Chvatynka, руск.: Хватынка) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Вядома з 19 ст. У складзе Абчугскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 123 двары, 275 жыхароў. З 20.08.1924 г. ў Абчугскім сельсавеце Чарэйскага, з 08.07.1931 г. Крупскага раёнаў. У 1941 г. 33 двары, 132 жыхары. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 15 чалавек, вёска часткова спалена. На 01.01.1998 г. 12 гаспадарак, 22 жыхары.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[2].