wd wp Пошук:

Абацтва Сен-Дэні

Абацтва Сен-Дэні (фр.: Abbaye de Saint-Denis) — бенедыкцінскае абацтва ў Сен-Дэні, паўночным прыгарадзе Парыжа, галоўны манастыр сярэдневяковай Францыі.

У I стагоддзі на гэтым месцы існавала рымскае паселішча пад назвай Катуліяк. Паводле падання, сюды, з адсечанай галавой у руках, прыйшоў з Манмартра першы біскуп Парыжа святы Дыянісій Парыжскі (часта атаясамляецца з Дыянісіем Арэапагітам).

У 475 г., з блаславення святой Жэнеўевы над магілай святога пабудавалі першую базіліку. Пры каралю Дагаберы I тут быў заснаваны манастыр бенедыкцінаў, і ў 630 г. базіліка была перабудавана і стала галоўным храмам манастыра.

Найбольшага росквіту абацтва дасягнула ў часы абата Сугерыя, пры ўдзеле якога ў 1137—1144 гг. была пабудавана манастырская царква — першы будынак у гатычным стылі, які аказаў уплыў на развіццё готыкі ў Францыі. У пачатку XIII ст. Людовік IX Святы загадаў перанесці ў базіліку прах сваіх папярэднікаў і стварыць для іх надмагіллі. З гэтага моманту царква служыла магільным склепам французскіх каралёў. Абацтва, дзе пахаваны амаль усе (за выключэннем трох чалавек) каралі Францыі, а таксама члены іх сем’яў, часта называюць «каралеўскі некропаль Францыі».

Грабніцы

Гл. таксама: Апаганенне каралеўскага магільнага склепа ў базіліцы Сен-Дэні

Грабніца Карла I Анжуйскага.
Грабніца Карла Мартэла.
Грабніцы Генрыха I (на заднім плане), Роберта II, Іаан I і Іааны II
Грабніца Генрыха II і яго жонкі Кацярыны Медычы.
Грабніца Лявона V дэ Лузіньян.
Грабніца Філіпа IV.
Базіліка Сен-Дэні. Эфігіі (злева па гадзіннікавай стрэлцы) Бертрана Дзюгеклена, Карла VI, Ізабелы Баварскай, Людовіка дэ Санкер, Карла V, Жанны дэ Бурбон.

Каралі

У базіліцы пахаваны ўсе каралі Францыі, акрамя трох, а таксама некалькі іншых манархаў. Рэшткі каралёў, якія памерлі да ўзвядзення абацтва, былі перанесены з разбуранага абацтва Сен-Жэнеўеў. Некаторыя з іх:

Іншыя манархавы і знатныя асобы

Зноскі

  1. 1 2 base Mériméeministère de la Culture, 1978.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  3. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  4. (unspecified title) Праверана 6 студзеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Абацтвы
Катэгорыя·Збудаванні Францыі ў гатычным стылі
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Парыжа
Катэгорыя·Культура Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Сен-Дэні (Сен-Сен-Дэні)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Пахаваныя ў абацтве Сен-Дэні
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бенедыкцінскія кляштары Францыі
Катэгорыя·Пахавальні