У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Людовік.
Людовік Карл (Луі-Шарль), дафін Францыі фр.: Louis-Charles, Dauphin de France (27 сакавіка 1785, Парыж - 8 чэрвеня 1795, Парыж) — малалетні спадчыннік французскага пасаду (1789 - 1792). Пасля пакарання смерцю Людовіка XVI у студзені 1793 прызнаны французскімі манархістамі, а таксама практычна ўсімі еўрапейскімі дзяржавамі і ЗША, як кароль Францыі Людовік XVII (фр.: Louis XVII). Пад гэтым імем ён і ўвайшоў у гісторыю, хоць фактычна ніколі не валадарыў.