wd wp Пошук:

Абас II Хільмі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Абас II.

Абас II Хільмі-паша (14 ліпеня 1874, Александрыя — 19 снежня 1944, Жэнева) — апошні хедыў Егіпта (8 студзеня 1892 — 19 снежня 1914 года), прапрапраўнук Мухамеда Алі.

Біяграфія

Сын егіпецкага хедыва Тэўфіка. У дзяцінстве наведаў Англію і некаторы час меў англійскага настаўніка ў Каіры. Апроч роднай турэцкай мовы, валодаў арабскай, англійскай, французскай і нямецкай мовамі. Затым ён вучыўся ў школе ў Лазане, пасля чаго працягнуў сваю адукацыю ў венскім Тэрэзіянуме. Падчас яго вучобы, 7 студзеня 1892 года, прыйшло паведамленне аб смерці яго бацькі — хедыва Тэўфіка, і Абас прыняў тытул хедыва Егіпта.

На чале Егіпта імкнуўся праводзіць незалежную ад Англіі палітыку, у 1903 годзе разам з Мустафой Камілем ездзіў у Канстанцінопаль з мэтай дамагчыся аўтаноміі Егіпта. Уступіў у канфлікт з брытанскім рэзідэнтам у Егіпце Кромерам. У 1913 годзе апублікаваў канстытуцыю, якая прадугледжвала стварэнне парламента Егіпта. 19 снежня 1914 года быў зрушаны англічанамі, і султанам стаў яго дзядзька Хусейн Каміль. Быў адукаваным чалавекам, мецэнатам мастацтваў. Апекваўся над турэцкім мастаком Халілем Пашой.

Памёр у Жэневе 19 снежня 1944 года[4].

Сям’я

Першы раз ажаніўся ў Каіры ў 1895 годзе з крымскай татаркай Ікбаль Ханім (1876—1941), ад гэтага шлюбу меў шасцярых дзяцей:

Другі шлюб (заключаны ў 1910 годзе, скасаваны ў 1913 годзе) з венгерскай дваранкай Марыянай Торак фон Шэндра (англ.: May Torok von Szendro)(1877—1968), якая ў ісламе прыняла імя Зюбейда Кавідан Ханім (араб. جاويدان هانم ‎‎). У гэтым шлюбе дзяцей не меў.

Зноскі

  1. Dictionary of African Biography / E. K. Akyeampong, Henry Louis Gates, Jr.NYC: OUP, 2012. — ISBN 978-0-19-538207-5
  2. Abbas (Abbas II. Hilmi) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. ‘Abbās Hilmī II d’Egipte // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  4. http://www.questia.com/read/91777976 Біяграфія Абаса II (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Данеброга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла Вялікі крыж
Катэгорыя·Кавалеры Вялікай стужкі ордэна Алаўіцкага Трона
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 1 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Александрыі
Катэгорыя·Памерлі ў Жэневе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Леапольда I
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Франца Іосіфа
Катэгорыя·Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Палярнай зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Карласа III
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пія IX
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Памерлі 19 снежня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ордэнам Альбрэхта
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Нідэрландскага льва
Катэгорыя·Памерлі ў 1914 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Каралеўскага Віктарыянскага ордэна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чула Чом Клаа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Каралеўскага дому Чакры
Катэгорыя·Хедывы Егіпта і Судана