wd wp Пошук:

Ян Баляслаў Луцкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Луцкевіч.

Ян Балясла́ў Луцке́віч (16 мая 1831 — 4 верасня 1895, Мінск) — расійскі вайсковец, у чыне капітана ўдзельнік Крымскай вайны. Бацька Яна і Антона Луцкевічаў.

Біяграфія

За баявыя заслугі ў абароне Севастопаля ўзнагароджаны ордэнамі Святога Георгія і Святой Ганны і двума медалямі. Быў паранены, з арміі дэмабілізаваўся. Свайго маёнтка Ян Баляслаў не меў[1]. У 1860-я гады быў арандатарам маёнтка пана Вайніловіча ў Тарасевічах Бабруйскага павета Мінскай губерні. Імаверна, у гэты час пазнаёміўся з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, з якім пазней меў прыяцельскія адносіны, Дунін-Марцінкевіч у 1868 годзе прысвяціў Луцкевічу верш па-беларуску[1]. Служыў на Лібава-Роменскай чыгунцы спачатку ў Шаўлях, а потым у Лібаве. У першым шлюбе Ян Баляслаў быў з Казімірай Асяцімскай, у іх нарадзіліся дзве дачкі — Станіслава (1877—1953) і Марыя Алёйзія (1876—1915). Пані Казіміра памерла ў 1878 або 1879 годзе[2].

Увесну 1880 года Ян Баляслаў узяў другі шлюб[2] з Зоф’яй Лычкоўскай, дачкой уладальніка невялікага фальварка Ракуцёўшчына, каля мястэчка Краснага. У Яна Баляслава і Зоф’і было пяць дзяцей — Ян Герман (Іван; 1881—1919), Вікторыя (памерла ў маленстве), Антон (1884—1942), Эмілія (1886—1974), Стэфан (Сцяпан; 1889—1947). Стэфан быў названы ў гонар дзядзькі — Стэфана Луцкевіча, удзельніка паўстання 1863—1864 гадоў, загінулага ў 1863 годзе[2]. Сям’я была каталіцкай, дома гаварылі па-польску[1].

Магіла Яна Баляслава Луцкевіча на Кальварыйскіх могілках

Памёр 4 верасня 1895 года ў Мінску. Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.

Зноскі

  1. 1 2 3 Крывіцкі Л., 1991, с. 10
  2. 1 2 3 Сідарэвіч А., 2014

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Чыгуначнікі Беларусі
Памерлі ў 1895 годзе
Памерлі ў Мінску
Кавалеры ордэна Святога Георгія
Памерлі 4 верасня
Нарадзіліся ў 1831 годзе
Нарадзіліся 16 мая
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Кавалеры ордэна Святой Ганны
Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках