wd wp Пошук:

Лявон Антонавіч Луцкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Луцкевіч. Лявон Антонавіч Луцкевіч (13 сакавіка 1922, Вільня — 28 ліпеня 1997, Вільнюс) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, педагог, мемуарыст[1].

Біяграфічныя звесткі

Сын прэм’ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі Антона Луцкевіча, брат Юркі Луцкевіча. Скончыў Віленскую беларускую гімназію.

У Другую сусветную вайну падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў у Радашковічах і Баранавічах, прымаў удзел у нацыянальным падполлі. Далучыўся да падпольнай Беларускай незалежніцкай партыі. У 1944 г. уступіў у Беларускую Краёвую Абарону. Далучыўся да беларускага дэсантнага батальёну Дальвіц.[2]

Арыштаваны савецкай дзяржбяспекай у Польшчы ў канцы 1945. У 1946 г. быў асуджаны ў Мінску на судовым працэсе над кіраўніцтвам Беларускай Незалежніцкай Партыі. Пасля вызвалення жыў у Вільні. У 1988 г. стварыў віленскае беларускае культурнае таварыства. З канца 1980-х г. актыўна падтрымліваў беларускі адраджэнскі рух[1].

Памёр 28 ліпеня 1997 г. у Вільні.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.
  2. Сяргей Ёрш Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Вучоныя паводле алфавіта
Члены Паветрана-дэсантнага спецыяльнага батальёна «Дальвіц»
Нарадзіліся ў 1922 годзе
Нарадзіліся ў Вільнюсе
Памерлі ў Вільнюсе
Нарадзіліся 13 сакавіка
Беларускамоўныя пісьменнікі
Грамадскія дзеячы Беларусі
Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Памерлі 28 ліпеня
Пісьменнікі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Члены Беларускай незалежніцкай партыі
Нарадзіліся 17 сакавіка
Асобы
Памерлі ў 1997 годзе
Педагогі Беларусі
Рэпрэсаваныя ў БССР
Члены Беларускай краёвай абароны
Мемуарысты Беларусі