wd wp Пошук:

Эйіці Нэгісі

Эйіці Нэгісі (яп.: 根岸 英一, 14 чэрвеня 1935, Чанчунь, Маньчжоу-го — 6 чэрвеня 2021, Уэст-Лафеет, Індыяна, ЗША) — японскі[10] хімік. Вядомы як першаадкрывальнік так званай рэакцыі Нэгісі. Ганаровы прафесар Універсітэта Пердзью (ЗША). Нобелеўскі лаўрэат па хіміі за 2010 год.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1935 годзе ў горадзе Чанчунь (у той час — сталіца японскай марыянеткавай дзяржавы Маньчжоу-го, у цяперашні час належыць Кітаю). У 1958 годзе скончыў бакалаўрыят па кірунку «Арганічная хімія» Такійскага універсітэта. З 1958 па 1960 гады працаваў у кампаніі Teijin. Атрымаў ступень доктара філасофіі па арганічнай хіміі ў Пенсільванскім універсітэце ў 1963 годзе. Пасля атрымання дыплома зноў вярнуўся ў кампанію Teijin, у якой прапрацаваў да 1966 года. Затым пераехаў у ЗША, дзе два гады працаваў пастдокам ля Герберта Браўна ва Універсітэце Пердзью. У 1968 годзе атрымаў там пасаду асістэнт-прафесара. У 1972—1979 гадах працаваў у Сіракузскім універсітэце, спачатку на пасадзе асістэнт-прафесара, а з 1976 года як дацэнт-прафесар. У 1979 годзе вяртаецца ва Універсітэт Пердзью на пасаду поўнага прафесара. З 1999 года ганаровы прафесар хіміі Універсітэта Пердзью.

У сакавіку 2018 ён і жонка прапалі без вестак, перамяшчаючыся на машыне па штаце Ілінойс і, верагодна, заблудзіліся. Нэгісі быў знойдзены, яго жонка загінула[11].

Навуковыя дасягненні

Нэгісі пачаў свае навуковыя даследаванні ў 1966 годзе пад кіраўніцтвам Герберта Браўна. Першыя яго працы былі прысвечаны вывучэнню розных борарганічных рэакцый утварэннявуглярод-вугляродных сувязяў. Праз некаторы час навуковец прыйшоў да ўсведамлення таго, што неабходна сканцэнтравацца на пошуку каталітычных рэакцый, якія паскараюць сінтэз.

У 1972 Нэгісі пачаў даследаванні металарганічных рэакцый, каталізуемых пераходнымі металамі. На працягу 1976—1978 гадоў Нэгісі апублікаваў парадку 10 работ, якія апісваюць рэакцыі крос-спалучэння з удзелам розных металарганічных рэчываў, якія змяшчаюць магній, цынк, бор, алюміній, стронцый і цырконій, каталізуемых паладыем або нікелем. Сёння рэакцыі, якія ўтрымліваюць цынк, алюміній або цырконій, называюцца рэакцыямі Негісі. За гэтыя адкрыцця Нэгісі быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй па хіміі 2010 года[12].

Сяброўства ў навуковых таварыствах

Зноскі

  1. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1715742/Negishi-Ei-ichi
  2. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/1719562/Nobel-Prizes-Year-In-Review-2010/296811/Prize-for-Chemistry
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #172282632 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 https://www.purdue.edu/newsroom/releases/2021/Q2/ei-ichi-negishi,-one-of-2-nobel-prize-winners-from-purdue-university,-dies.html Праверана 12 чэрвеня 2021.
  5. http://onlinelibrary.wiley.com/doi/10.1002/ijch.198400013/abstract
  6. http://www.bloomberg.com/news/2010-10-06/heck-suzuki-negishi-win-nobel-chemistry-prize-for-linking-carbon-atoms.html
  7. http://www.ncbi.nlm.nih.gov/pubmed/24072992
  8. (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.
  9. 1 2 NNDB — 2002.
  10. С начала 1960-х годов живёт и работает в США, однако американского гражданства не имеет
  11. International News | Latest World News, Videos & Photos -ABC News - ABC News(нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2018. Праверана 15 сакавіка 2018.
  12. The Nobel Prize in Chemistry 2010(англ.)
  13. Ei-ichi Negishi (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Выпускнікі Такійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Хімікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Хімікі ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Пенсільванскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Японіі
Катэгорыя·Памерлі 6 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў Індыяне
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 ліпеня
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Культуры
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Хімікі Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных