Амерыканскае хімічнае таварыства (англ.: American Chemical Society) — навуковая арганізацыя ЗША, якая аб’ядноўвае даследчыкаў, якія працуюць у галіне хіміі. Заснавана ў 1876 годзе ва Універсітэце Нью-Ёрка. На сённяшні дзень таварыства налічвае больш за 160 000 членаў.
АХТ праводзіць агульнанацыянальныя сходы членаў двойчы ў год. На сходах разглядаюцца актуальныя пытанні з усіх галін хіміі. Таксама штогод праводзяцца дзясяткі канферэнцый меншага маштабу, прысвечаных асобным галінам хіміі. Амерыканскае хімічнае таварыства выпускае некалькі навуковых часопісаў. Асноўным з’яўляецца Journal of the American Chemical Society. Chemical&Engineering News — штотыднёвы часопіс, які публікуе АХТ і рассылаецца ўсім удзельнікам. Падзяляецца на 189 аддзяленняў.