wd wp Пошук:

Паладый

Паладый

Пала́дый (лац.: Palladium) Pdхімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 46; атамная маса 106,42. Адносіцца да сямейства плацінавых металаў.

Шэравата-белы метал. Шчыльнасць 11 970 кг/м³, тэмпература плаўлення 1552 °C.

Гісторыя адкрыцця [1]

Адкрыццё паладыю адбылося ў 1803 годзе, дзякуючы працы англійскага хіміка У. Валастана (англ.: William Hyde Wollaston). Ён даў назву адкрытаму рэчыву ў гонар астэроіда Палада, адкрытага Г. Обстэрнам на год раней. Адкрыццё стала вядома пасля таго, як у 1984 годзе ірландскі хімік Р. Чэневікс даў аб’яву ў «Часопісе хімічнай адукацыі» аб продажы метала, уяўляючага сабой сплаў плаціны з ртуццю. У. Валастан не згадзіўся з гэтым меркаванне і выступіў у абарону ў артыкуле «Аб новым метале, знойдзеным у сырой плаціне».

Прыродныя крыніцы

Трапляецца ў самародным выглядзе, у выглядзе сплаваў і злучэнняў.

Буйнейшыя вытворцы — Расія, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, ЗША, Канада.

Прымяненне

Вытворчасць ювелірных вырабаў, медыцынскіх інструментаў, хімічнай апаратуры. Выкарыстоўваецца як каталізатар хімічных рэакцый.

Зноскі

  1. Трифонов Д. Н., Трифонов В. Д. Как были открыты химические элементы: Пособие для учащихся. — М.: Просвещение, 1980. — С. 67. — 224 с. — 100 000 экз.(руск.)

Літаратура

У Сеціве

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Хімічныя элементы
Катэгорыя·Плацінавыя металы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Высакародныя металы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Металы