wd wp Пошук:

Чачэнцы

Чачэнцы (саманазва Noxçi (Нохчы)) — каўказскі народ усходне-горскай групы, які займаў да Каўказскай вайны тэрыторыю паміж рэкамі Сулак і Сунжа і Каўказскім хрыбтом.

Існуе некалькі версій паходжання саманазвы чачэнцаў, сярод іх: ад вёскі Нахш, рэшткі якой можна знайсці ў гарах; ад слова nexça, што значыць «авечы сыр»; ад слова nox — рала. Некаторыя выводзяць этнонім ад імя Біблейскага патрыярха Ноя (па-чачэнску Nox). Еўрапейская назва «чачэнцы» паходзіць ад аулу Чачэн, каля якога рускія ўпершыню сустрэліся з плямёнамі нохчый падчас Персідскага паходу 17221723.

Краіны пражывання

У цяперашні час пражываюць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі (у тым ліку ў Чачні 1,300,000 чал., у Дагестане - 97,000, у Інгушэтыі — 97,000, у Паўночнай Асеціі — 5,000, у Кабардзіна-Балкарыі — 5,000, Краснадарскім краі — 3,000 і інш., асабліва ў Маскве), Турцыі (больш за 100,000), Іарданіі (90,000), Казахстане (75,000), Саудаўская Аравія (60,000), Сірыі (больш за 50,000), Грузіі (40,000), Азербайджане (10,000), у краінах Еўропы. Ёсць самым шматлікім з паўночна-каўказскіх народаў.

66% чачэнцаў пражываюць у сельскай мясцовасці і толькі 33% у гарадах.

У 1944 амаль усе чачэнцы былі выселеныя ў Казахстан і Кіргізстан (гл. Дэпартацыя чачэнцаў і інгушаў ).

Мова і рэлігія

Чачэнская мова адносіцца да нахскай групы моў ібера-каўказскай сям’і. Дадзеныя лінгвістыкі ўсталёўваюць сваяцтва нахскіх моў з старажытнымі хурыта-урарцкімі мовамі. Разам з інгушамі, кістынцамі і бацбійцамі чачэнцы складаюць нахскую этнічную групу (саманазва - вайнахі).

Вернікі чачэнцы - мусульмане- суніты, у асноўным належаць да суфійскіх тарыкатаў Накшбандыя і Кадырыя. Яшчэ ў ХVІ ст. было шырока распаўсюджана праваслаўе.

Традыцыйныя заняткі

Традацыйным заняткам раўнінных чачэнцаў было земляробства. Збольшага сеялі пшаніцу, проса і ячмень. У гарах пераважала жывёлагадоўля. Асноўным транспартам у гарах была запрэжаная валамі арба з двума невялікімі драўлянымі коламі, па бездаражы выкарыстоўвалі санкі. Сярод рамёстваў былі распаўсюджаныя гарбарства, апрацоўка металаў, камню, дрэва, ганчарства.

Кухня

Улюбёная народная страва — звараныя ў булёне галушкі з кукурузнай мукі — галнаш; да сталу іх падаюць з кавалкамі адварнога мяса і тоўчанага часнаку. З пшанічнай ці ячменнай мукі пякуць пірагі з начыннем з сыру, бульбы ці гарбузоў. Звычайныя стравы ўлетку — сыр, тварог, кіслае малако.

Выбітныя чачэнцы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Народы Азіі
Народы Расіі
Чачня