wd wp Пошук:

Хурыты

Хуры́ты † — старажытныя плямёны, па сваёй мове роднасныя урартам.

Хурыты вядомы з 3-га тыс. да н.э. ў Паўночнай Месапатаміі і на левых прытоках ракі Тыгр, у 2-м тыс. да н.э. таксама ў верхнім і сярэднім цячэнні ракі Еўфрат, у Сірыі, у гарах Таўра, месцамі ў Палесціне і інш. Xурытаў звязваюць з кура-аракскай культурай. Лічыцца, што цэнтрам іх распаўсюджання было Закаўказзе. У Сірыі і Месапатаміі жылі ўперамежку з семітамі.

У XVIXIII ст. да н.э. хурыты заснавалі ў Паўночна-Заходняй Месапатаміі дзяржаву Мітані і паўплывалі на Хецкае царства. У 1-м тыс. да н.э. жылі разарванымі арэаламі па заходніх, паўночных і ўсходніх ускраінах Армянскага нагор’я.

Паходжанне

Першыя даследчыкі Мітані прынялі хурытаў за індаеўрапейцаў, паколькі ў тэкстах гэтай дзяржавы сустракаліся індаарыйскія імёны людзей і багоў. Аднак далейшыя даследаванні паказалі, што хурыцкая мова была звязана з урарцкай, але не з індаеўрапейскімі, а індаарыйскія імёны сустракаюцца толькі сярод вышэйшых колаў Мітані.

У нашы дні разглядаюцца тры асноўныя версіі паходжання хурытаў і ўрартаў:

Мова

Асноўны артыкул: Хурыцкая мова

Леў і каменная пліта з самым раннім вядомым тэкстам на хурыцкай мове, 21 ст. да н.э., Уркеш. Цяпер захоўваецца ў Луўры.

Матэрыялы для вывучэння хурыцкай мовы: надпіс хурыцкай жрыцы Цішары з Уркіша (3-е тыс. да н.э.), рэлігійныя тэксты з Мары і Вавілоніі, акадска-хурыцкія білінгвы (двухмоўныя тэксты) і фрагменты шумерска-хурыцкага слоўніка з Угарыта, рэлігійна-літаратурныя тэксты з Хатусаса (гл. Багазкёй; 2-е тыс. да н.э.) і інш.

У сваёй пісьменнасці карысталіся рознымі відамі клінапісу.

Рэлігія

Рэлігія хурытаў была політэістычнай, заснаванай на веры ў шматлікіх багоў.

Міфалогія, культы і рытуалы хурытаў не з’яўляліся чымсьці аднастайным, не было адзінай сістэмы[1]. Хурыты актыўна пераймалі ў свой пантэон багоў іншых народаў, або атаясамлялі іх з ужо наяўнымі. Асабліва актыўна яны ўзаемадзейнічалі з месапатамскім пантэонам[1].

Існавалі агульнапрызнаныя ва ўсіх хурытаў бажаства, напрыклад Тэшуп (бог буры і цар астатніх багоў[2]). Самая галоўная багіня хурытаў — Шавушка. У яе падпарадкаванні былі пытанні цялеснага кахання і войны[3]. што характэрна, у Царстве Мітані яе навогул шанавалі як вярхоўную багіню[4]. Богам Сонца і Месяца быў Шыміке[5]. Да найстаражытнейшых запазычаных багоў адносіцца Нерыгал[6].

Да дахурыцкіх, аднак шанаваных хурытамі багоў, можна аднесці бога вайны Аштабі[7]. Існавалі ў хурыцкім пантэоне і так званыя падземныя богі[7].

Найбольш важныя багі:

У дзяржаве Мітані вышэйшыя колы таксама шанавалі індаарыйскіх багоў.

Міфалогія

Магчымасці вывучэння хурыцкай міфалогіі абмежаваныя крыніцамі з Хатусы[8]. Большасць хурыцкіх міфаў дайшло да нас на хецкай мове.

У цэнтры даступнай нам хурыцкай міфалогіі стаіць уяўленне пра чаргаванне пакаленняў багоў і іх спадчынасці[9]. Цікавым прадстаўніком хурыцкай міфалогіі з’яўляецца «Песня пра царства ў нябёсах», якая апавядае пра ўсталяванне панавання бога буры[10].

З аднаго боку, хурыты запазычылі сюжэты месапатамскай міфалогіі. З другога, яны аказвалі ўплыў на вераванні іншых народаў Блізкага Усходу.

Зноскі

  1. 1 2 Вильхельм, Гернот. Древний народ хурриты: Очерки истории и культуры. — Москва: Наука, 1992. — С. 87. — 158 с. — ISBN 5-02-016596-4.
  2. Вильхельм, Гернот. Древний народ хурриты: Очерки истории и культуры. — Москва: Наука, 1992. — С. 88. — 158 с. — ISBN 5-02-016596-4.
  3. Вильхельм, Гернот. Древний народ хурриты: Очерки истории и культуры. — Москва: Наука, 1992. — С. 89. — 158 с. — ISBN 5-02-016596-4.
  4. Вильхельм, Гернот. Древний народ хурриты: Очерки истории и культуры. — Москва: Наука, 1992. — С. 90. — 158 с. — ISBN 5-02-016596-4.
  5. Вильхельм, Гернот. Древний народ хурриты: Очерки истории и культуры. — Москва: Наука, 1992. — С. 92. — 158 с. — ISBN 5-02-016596-4.
  6. Вильхельм, Гернот. Древний народ хурриты: Очерки истории и культуры. — Москва: Наука, 1992. — С. 94. — 158 с. — ISBN 5-02-016596-4.
  7. 1 2 Вильхельм, Гернот. Древний народ хурриты: Очерки истории и культуры. — Москва: Наука, 1992. — С. 97. — 158 с. — ISBN 5-02-016596-4.
  8. Вильхельм, Гернот. Древний народ хурриты: Очерки истории и культуры. — Москва: Наука, 1992. — С. 99. — 158 с. — ISBN 5-02-016596-4.
  9. Вильхельм, Гернот. Древний народ хурриты: Очерки истории и культуры. — Москва: Наука, 1992. — С. 100. — 158 с. — ISBN 5-02-016596-4.
  10. Вильхельм, Гернот. Древний народ хурриты: Очерки истории и культуры. — Москва: Наука, 1992. — С. 101. — 158 с. — ISBN 5-02-016596-4.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старажытны Блізкі Усход
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Зніклыя народы Пярэдняй Азіі
Катэгорыя·Месапатамія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара