wd wp Пошук:

Тарыкат

Тарыка́т (араб. طريقه‎‎) або сулук — метад духоўнага ўзвышэння і містычнага пазнання Праўды. Слова тарык у значэнні «шлях» ўжываецца ў Каране[1]. Тарыкату следуюць шматлікія суфійскія ордэны, якія моцна ўплываюць на грамадскае жыццё мусульманскага свету. Прыхільнікі мусульманскага аскетызму якія ішлі першапачаткова шляхам духоўнага ўзвышэння і барацьбы са сваімі страсцямі, у XI стагоддзі аб’ядналіся вакол духоўных настаўнікаў у тарыкаты. Цэнтрамі тарыкатаў сталі шматлікія абіцелі рыбаты, ханакі і завіі[2].

Тарыкаты практыкуюць адасобленасць і аскетызм, а таксама прапаведуюць шлях духоўнага ачышчэння і адданага служэння Алаху. Суфійскія ордэны адыгралі вялікую ролю ў справе распаўсюджвання ісламу сярод розных народаў у Малой Азіі, Егіпце, Цэнтральнай Азіі, Афрыцы і іншых рэгіёнах ісламскага свету[2].

Зноскі

  1. Аль-Ахкаф 46:29
  2. 1 2 Али-заде, А. А., 2007

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Тарыкаты
Катэгорыя·Суфізм