wd wp Пошук:

Фрэнк Сінатра

Фрэнсіс Альберт Сінатра (12 снежня 1915, Гобакен, Нью-Джэрсі — 14 мая 1998, Лос-Анджэлес) — амерыканскі акцёр, спявак і шоумен. Славіўся рамантычным стылем выканання песень і «мядовым» голасам. У маладыя гады меў мянушку Фрэнкі (англ.: Frankie) і Голас (англ.: «the Voice»), у пазнейшыя гады — Містар Блакітныя Вочы (англ.: Ol’ Blue Eyes), а затым паважлівае Старэйшына (англ.: Chairman of the Board). Песні ў яго выкананні ўвайшлі ў класіку эстрады і стылю свінг, сталі найбольш яркімі ўзорамі эстрадна-джазавай манеры спеву «крунінг», на якой былі выгадаваны некалькі пакаленняў амерыканцаў. За 50 гадоў актыўнай творчай дзейнасці Фрэнк Сінатра запісаў каля 100 нязменна папулярных дыскаў і сінглаў, выканаў усе самыя вядомыя песні найбуйнейшых кампазітараў ЗША — Джорджа Гершвіна, Кола Портэра і Ірвінга Берліна. Фрэнк Сінатра з’яўляецца адным з найбольш уплывовых артыстаў папулярнай музыкі 20 стагоддзя.

У 1997 года быў узнагароджаны вышэйшай узнагародай ЗША — Залатым медалём Кангрэса.

Біяграфія

Сінатра — сын італьянскіх эмігрантаў, якія на мяжы стагоддзяў яшчэ дзецьмі са сваімі бацькамі аселі на ўсходнім узбярэжжы Амерыкі. Яго бацька быў выхадцам Палерма (Сіцылія) і працаваў прафесійным баксёрам, пажарнікам і барменам. Маці Сінатры была родам з паўночнаітальянскага горада Лумарца (недалёка ад Генуі) і займала пасаду мясцовага старшыні Дэмакратычнай партыі ў Гобакене. Фрэнк быў адзіным дзіцём у сям’і. Ён рос у сціплым становішчы, у параўнанні з становішчам шматлікіх іншых італьяна-амерыканскіх імігрантаў.

З ранніх гадоў яго цікавіла музыка, і з 13 гадоў ён падзарабляў з дапамогай укулеле, маленькай музычнай усталёўкі, і мегафона ў барах свайго горада. З 1932 у Сінатры былі невялікія выступы на радыё. Калі ў 1933 на канцэрце ў Джэрсі-Сіці ён убачыў свайго куміра Бінга Крозбі, то цвёрда вырашыў стаць спеваком. Акрамя таго, ён працаваў таксама спартыўным журналістам мясцовай газеты падчас Вялікай дэпрэсіі ў 30-я гг., пасля таго як без дыплома пакінуў ВНУ. Кіно выклікала ў яго вялікую зацікаўленасць, а яго любімым акцёрам быў Эдвард Г. Робінсан, які тады здымаўся часцей за ўсё ў фільмах пра гангстараў.

З групай «The Hoboken Four» Сінатра выйграў у 1935 конкурс маладых талентаў папулярнага тады радыёшоу «Major Bowes Amateur Hour» («Гадзіна для аматараў Вялікага Боўза») і праз некаторы час паехаў з імі ў сваё першае нацыянальнае турнэ. Пасля гэтага 18 месяцаў з 1937 ён працаваў па абавязку ў якасці шоумена ў музычным рэстаране ў Нью-Джэрсі, які таксама наведвалі такія вялікія артысты, як Кол Портер, і выступамі на радыё заклаў асновы для сваёй прафесійнай кар’еры.

Штуршок кар’ернаму ўзлёту Сінатры дала праца ў знакамітых свінгавых джаз-аркестрах трубача Гары Джэймса і трамбаніста Томмі Дорсі ў 19391942 гг. У лютым 1939 Сінатра ажаніўся з Нэнсі Барбата. У гэтым шлюбе ў 1940 нарадзілася Нэнсі Сінатра, якая пазней стала вядомай спявачкай. За ёй нарадзіліся ў 1944 Фрэнк Сінатра-малод. (у 19881995 гг. кіраўнік аркестра Сінатры) і ў 1948 Ціна Сінатра, якая працуе кінапрадзюсарам.

У канцы 1940-х гадоў у Сінатры пачаўся творчы крызіс жанру, які супаў па часе з бурным раманам з актрысай Авай Гарднер. 1949 стаў самым цяжкім у кар’еры Сінатры: яго звольнілі з радыё, а праз паўгода планы па правядзенні канцэртаў у Нью-Ёрку былі цяжка парушаныя. Нэнсі падала на развод, а раман з Гарднер перарос у гучны скандал. «Columbia Records» адмовіла яму ў студыйным часе. У 1950 яго кантракт з MGM быў скасаваны, а новы агент з MCA таксама адвярнуўся ад Сінатры. Ва ўзросце 34 гадоў Фрэнк стаў «чалавекам мінулага». У 1951 Сінатра ажаніўся з Авай Гарднер, з якой развёўся праз шэсць гадоў. Акрамя гэтага, Сінатра страціў голас пасля наймацнейшай прастуды. Усе гэтыя няшчасці былі настолькі нечаканыя і цяжкія, што спявак вырашыў скончыць жыццё самагубствам.

Праблемы з голасам былі часовымі, і, калі ён аднавіўся, то пачаў усё ізноў. У 1953 ён зняўся ў фільме «Ад сёння і навек» («From Here to Eternity»), атрымаўшы за яго «Оскар» як лепшы акцёр другога плану. Яго сталі запрашаць у розныя кінапраекты, самымі ўдалымі з якіх сталі «Чалавек з залатой рукой» («The Man With the Golden Arm», 1955), «11 Сяброў Оўшэна» («Ocean’s Eleven», 1960), «Дэтэктыў» («The Detective», 1968).

З канца 1950-х гадоў Сінатра выступаў у Лас-Вегасе з такімі эстраднымі зоркамі, як Сэмі Дэвіс, Дын Марцін, Джо Бішап і Пітэр Лоўфард. Іх кампанія, вядомая як «Rat Pack», працавала з Джонам Кенэдзі падчас яго прэзідэнцкай кампаніі ў 1960. Вельмі паспяховымі былі запісы і выступы з біг-бэндамі Каўнта Бэйсі, Білі Мэя, студыйнымі свінгавымі аркестрамі Нэльсана Рыдла і інш., якія набылі Сінатры славу аднаго з майстроў свінга.

У 1966 Сінатра ажаніўся з актрысай Міа Ферау. Яму быў 51 год, а ёй — 21. Яны разышліся праз год. Праз дзесяць гадоў Сінатра ажаніўся ў чацвёрты раз — з Барбарай Маркс, з якой пражыў да канца свайго жыцця.

У 1971 Сінатра аб’явіў, што сыходзіць на пенсію, аднак працягваў даваць рэдкія канцэрты. У 1979 Сінатра запісаў адзін з сваіх шэдэўраў — «New-York, New-York», і стаў адзіным спеваком у гісторыі, які здолеў праз пяцьдзясят гадоў вярнуць сабе папулярнасць і каханне публікі. У 19881989 прайшоў развітальны тур «Rat Pack», а апошні канцэртны выступ Сінатры адбыўся ў 1994, калі яму было 78 гадоў. 14 мая 1998 Фрэнк Сінатра памёр ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 82 гадоў.

Найбольш вядомыя песні

Альбомы

Фільмаграфія

(найбольш паспяховыя праекты)

  1. 1941 — Ночы Лас-Вегаса / Las Vegas Nights
  2. 1946 — Пакуль плывуць аблокі / Till Clouds Roll By
  3. 1953 — Ад сёння і навек / From Here to Eternity — радавы Энджэла Маджыа (атрымаў прэмію «Оскар» як лепшы акцёр другога плану)
  4. 1954 — Нечаканы / Suddenly — Джон Бэйрон
  5. 1955 — Чалавек з залатой рукой / The Man With the Golden Arm
  6. 1956 — Вышэйшае грамадства / High Society — Майк Конар
  7. 1957 — Гонар і палкасць/ The Pride and the Passion — Мігель
  8. 1958 — І падбеглі яны / Some Came Running — Дэйв Хірш
  9. 1960 — Адзінаццаць сяброў Оўшэна / Ocean’s Eleven — Дэнні Оушен
  10. 1962 — Манчжурскі кандыдат / The Manchurian Candidate — капітан/маёр Беннет Мазліва
  11. 1965 — Цягнік фон Райана / Von Ryan’s Express — палкоўнік Райан
  12. 1965 — Робін і 7 гангстараў / Robin and the 7 Hoods — гангстар Робі

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118765574 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118765574 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. http://www.bbc.co.uk/programmes/b00tzntx

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Памерлі 14 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каліфорніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Сесіля Б. Дэ Міля
Катэгорыя·Тэлевядучыя ЗША
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Барытоны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Эмі»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША за ўклад у кінематограф
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хобакене