wd wp Пошук:

Джордж Гершвін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гершвін. Джордж Гершвін (англ.: George Gershwin, сапраўднае імя Jacob GershowitzЯкаў, або Джэйкаб Гершавіц; 26 верасня 1898, Нью-Ёрк, ЗША11 ліпеня 1937) — амерыканскі кампазітар, піяніст.

Біяграфія

Паходзіў з сям’і Гершовічаў, якая эмігрыравала з Расіі. Сістэматычнай музычнай адукацыі не атрымаў. Вучыўся ў Р. Гольдмарка (гармонія) і інш. Стварыў уласны музычны стыль, у якім арганічна спалучаюцца рысы імправізацыйнага джаза, элементы афраамерыканскага фальклору, амерыканскай эстраднай і розных форм еўрапейскай музыкі, у тым ліку фартэпіяннага стылю Ф. Ліста, М. Рахманінава («Рапсодыя ў блюзавых тонах», 1924), французскага імпрэсіянізму, верызму, баладнай оперы.

Творчасць Джорджа Гершвіна ахоплівае розныя музычныя жанры. Яе вяршыня — папулярная ва ўсім свеце опера «Поргі і Бес» (1935), першая нацыянальная опера, адзначаная глыбокім пранікненнем у негрыцянскі духоўны свет і музычны фальклор. Для яе характэрны шырокае выкарыстанне дыялогу, спалучэнне трагічнага і жанрава-камедыйнага пачатку. У мелодыцы оперы выяўляюцца ладава-гарманічныя і рытмічныя своеасаблівасці спірычуэлс, лірычных блюзаў, рэгтаймаў. Сярод іншых твораў: аперэты і мюзіклы «Ла, ла, Люсіль» (1919), «Лэдзі, будзьце добрыя» (1924), «О кей!» (1925), «Разалі» і «Смешны твар» (1927), «Хай грыміць аркестр» (1923), «Вар’ятка» (1930, паст. 1954), «Пра цябе я спяваю» (1932), «Хай яны ядуць кекс» (1933, усе пастаўленыя ў Нью-Ёрку); для аркестра — сімфанічная сюіта «Амерыканец у Парыжы» (1928), «Кубінская уверцюра» (1932); для фартэпіяна з аркестрам — «2-я рапсодыя» (1931), канцэрт (1925); 3 прэлюдыі для фартэпіяна (1926), песні, музыка да кінафільмаў.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 George Gershwin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118639226 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Гершвин Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брукліне
Катэгорыя·Памерлі ад раку мозгу
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Піяністы ЗША
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Медалём Кангрэса
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Кампазітары мюзіклаў
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 11 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Галівудзе
Катэгорыя·Кампазітары ЗША
Катэгорыя·Піяністы XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Піяністы паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы