wd wp Пошук:

Фрайбург

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кантон Фрайбург.

Фра́йбург, поўная назва — Фра́йбург-у-Бра́йсгау (ням.: Freiburg im Breisgau, вымаўляецца Фра́йбург ім Бра́йсгау; алем.: Friburg im Brisgau [ˈfʁiːb̥əg̊]) — горад у Германіі, чацвёрты (пасля Штутгарта, Мангейма і Карлсруэ па велічыні горад у зямлі Бадэн-Вюртэмберг.

Фрайбургскі мюнстаргатычны сабор, сімвал горада

Гісторыя

Афіцыйная дата заснавання Фрайбурга — 1120 год. У гэтым жа годзе гораду быў паданы Устаноўчы прывілей, які стаў асновай фрайбургскай прававой сям’і — сістэмы філіяцыі гарадскога права ў Сярэднявеччы. У сярэдзіне XIV стагоддзя горад перайшоў пад уладу аўстрыйскіх Габсбургаў. Легенда абвяшчае, што ў Фрайбургу пражываў манах Бертольд Шварц — еўрапейскі вынаходнік пораху. У 1457 годзе эрцгерцаг Альбрэхт VI Аўстрыйскі заснаваў Фрайбургскі Універсітэт Альберта-Людвіга (ням.: Albert-Ludwigs-Universität Freiburg), адзін з найстарэйшых у Германіі. У XVI стагоддзі ў Фрайбургу пражываў вядомы нямецкі гуманіст Эразм Ратэрдамскі. У XVII стагоддзі Фрайбург быў захоплены французскай арміяй.

Фрайбургскі Мюнстар — галоўная славутасць — будаваўся на працягу 300 гадоў, з пачатку XIII да пачатку XVI стагоддзя. У адрозненне ад шматлікіх іншых пабудоў у цэнтры горада, ён не быў разбураны падчас Другой сусветнай вайны.

Навука, культура, адукацыя

Месцазнаходжанне

Фрайбург размешчаны на мяжы паміж Шварцвальдам і Верхнерэйнскай нізінай.

Найбліжэйшыя буйныя гарады: 60 км паўднёвей — Базель (Швейцарыя), каля 86 км паўднёва-усходней — Цюрых (Швейцарыя), каля 85 км паўночней Страсбург (Францыя) і каля 140 км паўночней — Карлсруэ. Сталіца федэральнай зямлі — Штутгарт — знаходзіцца каля 200 км паўночна-усходней Фрайбурга.

Цікавыя факты

9 мая 1940 года Фрайбург падвергся паветранай бамбардзіроўцы, у выніку якой былі ахвяры і разбурэнні.

Нямецкія газеты і радыё са спасылкамі на генштаб і міністэрства замежных спраў паведамілі, што горад бамбіла французская авіяцыя, якая базіравалася на тэрыторыі нейтральных Галандыі і Бельгіі. У афіцыйнай заяве Берліна паведамлялася, што тым самым Брусель і Амстэрдам парушылі дамову пра нейтралітэт.

На наступны дзень, 10 мая 1940 года, вермахт пачаў уварванне ў Галандыю і Бельгію[1].

Ужо пасля вайны з’явіліся звесткі, што налёт на Фрайбург здзейсніла 51-я бамбардзіровачная эскадра люфтвафэ (KG 51)[2], якой кіраваў Ёзэф Камхубер, у будучыні камандуючы ВПС Федэратыўнай Рэспублікі Германіі.

Па прызнанні памочніка міністра авіяцыі Дж. М. Спейта (у 1940 годзе), бамбардзіроўка горада была ажыццёўлена па прамым загадзе У. Чэрчыля, прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі.

Гарады-пабрацімы

Галерэя

Зноскі

  1. Статья Грязные прелюдии кошмарных концертов Архівавана 12 студзеня 2011. на сайте svrpu.ru
  2. Wolfgang Dierich. «Kampfgeschwader ‘Edelweiss’. History of German bomber unit 1939—1945»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Фрайбург
Гарады Бадэн-Вюртэмберга