wd wp Пошук:

Томас Вудра Вільсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вільсан.

Томас Вудра Вільсан, або Уільсан (англ.: Thomas Woodrow Wilson; 28 снежня 1856 — 3 лютага 1924) — дзяржаўны і палітычны дзеяч, 28-ы прэзідэнт ЗША, ініцыятар стварэння Лігі Нацый, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1919).

Скончыў Прынстанскі ўніверсітэт (1879), прафесар права і палітычнай эканоміі (1890—1902), рэктар (1902—10) у ім.

Губернатар штата Нью-Джэрсі (1910—12). Двойчы перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах ад Дэмакратычнай партыі, 28-ы прэзідэнт ЗША (1913—21).

Адміністрацыя Т. Вільсана ў першыя гады яго прэзідэнцтва правяла шэраг прагрэсіўных рэформ (прыняцце закону аб тарыфах і падаходным падатку, антытрэстаўскага закону, увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня на чыгунцы і інш.). У міжнароднай палітыцы дэклараваў імкненне зрабіць ЗША вядучым абаронцам міру, аднак пры Т. Вільсане ЗША ажыццявілі інтэрвенцыю ў Мексіку, акупіравалі Гаіці і Санта-Дамінга. У І сусветную вайну Т. Вільсан, урад якога да 1917 прытрымліваўся нейтралітэту, спрабаваў ініцыіраваць мірныя перагаворы варагуючых бакоў, у пач. 1917 ён прапанаваў кангрэсу ЗША план усталявання міру шляхам стварэння Лігі Нацый. Пры Т. Вільсане ЗША аб’явілі вайну Германіі (красавік 1917), ажыццявілі інтэрвенцыю ў Савецкую Расію. Т. Вільсан — аўтар праграмы міру з 14 пунктаў (уключала і пункт аб стварэнні Лігі Нацый), актыўны ўдзельнік распрацоўкі і прыняцця Версальскага мірнага дагавора (1919).

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Woodrow Wilson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  4. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. https://www.georgiawomen.org/ellen-louise-axson-wilson Праверана 3 жніўня 2021.
  6. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Федэральная рэзервовая сістэма ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1924 годзе
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча, 1921—1939)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Губернатары Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1856 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Вірджынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вірджыніі
Катэгорыя·Прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лідары краін-удзельніц Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага