wd wp Пошук:

Сяргей Уладзіміравіч Бароўскі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бароўскі. Сяргей Бароўскі (нар. 29 студзеня 1956, Мінск) — беларускі савецкі футбаліст (абаронца) і футбольны трэнер.

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай СДЮШАР-5. З 1972 года выступаў за дубль мінскага «Дынама», у 1974 годзе стаў іграком асноўнага складу і выступаў у складзе «Дынама» да 1987 года. Усяго ў чэмпіянаце правёў 400 матчаў, з іх 270 у вышэйшай лізе. У 1982 годзе разам з клубам стаў чэмпіёнам СССР. У 1984—1985 гадах быў капітанам каманды.

Міжнародная кар’ера

У 1981—1985 гадах выступаў за нацыянальную зборную СССР. Быў адным з асноўных абаронцаў зборнай. У 1982 годзе ўдзельнічаў у чэмпіянаце свету ў Іспаніі.

Трэнерская кар’ера

У 1989 годзе пачаў трэнерскую кар’еру, прыняўшы прапанову ўзначаліць новаствораны маладзечанскі «Металург». У 1991 годзе прывёў гэты клуб да перамогі ў апошнім чэмпіянаце БССР. Пазней узначальваў маладзечанскі клуб у незалежнай Беларусі.

У 1994 годзе ўзначаліў нацыянальную зборную краіны. Пад кіраўніцтвам Бароўскага зборная атрымала адну з найвядомейшых перамог — у 1995 годзе над зборнай Нідэрландаў (1:0). У 1997—1999 працаваў у клубах Латвіі і Малдовы, пасля чаго другі раз узначаліў зборную. Падчас другога кіраўніцтва Бароўскага зборная пацярпела адно з найцяжэйшых паражэнняў — у 2000 годзе ад Андоры (0:2).

З 2000 працаваў трэнерам у розных беларускіх клубах, таксама ў Літве і Украіне.

У другой палове 2007 года быў спартыўным дырэктарам мінскага «Дынама», а са жніўня 2009 года узначаліў мінскі СКВІЧ, які выступаў у Першай лізе. Па выніках сезона 2010 СКВІЧ пад кіраўніцтвам Бароўскага атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе, але саступіў жодзінскаму «Тарпеда».

У канцы 2010 года стаў галоўным трэнерам «Віцебска». У чэмпіянаце 2011 клуб ішоў у сярэдзіне табліцы, але ў жніўні 2011 года Бароўскі са скандалам пакідае пасаду галоўнага трэнера, абвінаваціўшы кіраўніцтва клуба ў неспрыяльных умовах. У выніку «Віцебск» па заканчэнні сезона 2011 пакінуў Вышэйшую лігу.

У 2012 годзе Бароўскі зноў працаваў галоўным трэнерам СКВІЧа, а ў 2013 годзе працаваў у Казахстане, дзе ўзначальваў моладзевую зборную. Поспехаў з казахскай моладдзю не меў — у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы зборная атрымала толькі адну перамогу (над зборнай Беларусі). У кастрычніку 2013 года быў звольнены з пасады галоўнага трэнера моладзевай зборнай[3].

У студзені 2014 года быў прызначаны галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра»[4]. Прывёў салігорскі клуб да перамогі ў Кубку Беларусі 2013/14, а пасля вывеў яго ў раўнд плэй-оф Лігі Еўропы. У чэмпіянаце Беларусі «Шахцёр» у сезоне 2014 атрымаў бронзавыя медалі. У снежні 2014 года Бароўскі на год падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5].

Сезон 2015 распачынаў з амбіцыйнымі мэтамі — выйграць Суперкубак і Кубак Беларусі, а таксама перамагчы ў чэмпіянаце Беларусі і выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы. Аднак, у Суперкубку, як і ў фінале Кубка, «Шахцёр» саступіў барысаўскаму БАТЭ. У чэмпіянаце справы салігарчан таксама пайшлі не лепшым чынам. У чэрвені 2015 года, пасля нічыі з «Віцебскам» (2:2), Бароўскі падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера «Шахцёра»[6].

У верасні 2015 года прыступіў да працы ў мінскім «Дынама», дзе стаў адказваць за развіццё дзіцяча-юнацкага футбола[7]. У студзені 2016 года быў прызначаны спартыўным дырэктарам клуба[8], пакінуў пасаду ў чэрвені таго ж года[9], але застаўся працаваць у клубе. 15 ліпеня 2016 года, пасля звальнення Вука Рашавіча, быў прызначаны галоўным трэнерам «Дынама»[10]. Пакінуў пасаду галоўнага трэнера мінчан у маі 2017 года[11].

У лютым 2018 года пачаў працаваць у барысаўскім БАТЭ ў якасці трэнера-метадыста[12]. У студзені 2019 года пакінуў барысаўскі клуб[13]. Пазней далучыўся да «Іслачы» ў якасці трэнера-кансультанта.

У снежні 2010 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі «Pro».

Дасягненні

Ігравыя

Трэнерскія

Зноскі

  1. Sergey Borovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Sergei Borovsky // FBref.com
  3. Футбол. Сергей Боровский уволен из молодежной сборной Казахстана
  4. Сергей Боровский стал главным тренером “Шахтера”
  5. Боровский продлил контракт с «Шахтером»
  6. Сергей Боровский подал в отставку с поста главного тренера “Шахтера”
  7. Сергей Боровский приступил к работе в минском “Динамо”
  8. Боровский официально вступил в должность спортивного директора минского «Динамо»
  9. Football.by: Боровский уволен с должности спортдиректора минского «Динамо»
  10. Рашович отправлен в отставку, главным тренером минского «Динамо» назначен Боровский
  11. Минское “Динамо” официально объявило об отставке Боровского
  12. Сергей Боровский трудоустроился в БАТЭ
  13. Боровский покинул БАТЭ
Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Трэнеры ФК Вэнтспілс
Катэгорыя·Трэнеры ФК Каўнас
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Трэнеры ФК Віцебск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Трэнеры ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Трэнеры зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 студзеня
Катэгорыя·Трэнеры ФК СКВІЧ
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Трэнеры ФК Белшына
Катэгорыя·Трэнеры ФК Металург Запарожжа
Катэгорыя·Ігракі зборнай СССР па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Трэнеры маладзёжнай зборнай Казахстана па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Трэнеры ФК Маладзечна
Катэгорыя·Трэнеры ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Трэнеры ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты СССР
Катэгорыя·Трэнеры ФК Ветра Вільнюс
Катэгорыя·Футбольныя функцыянеры Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры СССР
Катэгорыя·Трэнеры ФК Шэрыф Ціраспаль
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных