wd wp Пошук:

Зборная Андоры па футболе

Зборная Андоры па футболе (катал.: Selecció de futbol d’Andorra) прадстаўляе Княства Андору ў міжнародных матчах па футболе. Кантралюецца Футбольнай федэрацыяй Андоры. Станам на 15 верасня 2016 года, каманда займае 203 месца ў рэйтынгу ФІФА.

Зборная Андоры ніколі не гуляла ў фінальных стадыях чэмпіянатаў Еўропы і свету. Андора з’яўляецца аўтсайдарам еўрапейскага футбола. У актыве ўсяго 5 перамог над зборнымі Албаніі (2:0), Беларусі (2:0), Македоніі (1:0), Сан-Марына (2:0) і Венгрыі (1:0).

У 2003 годзе найлепшым іграком зборнай за апошнія 50 гадоў быў названы яе шматгадовы галкіпер, а цяпер галоўны трэнер Кольда. Гульні праводзіць на Нацыянальным стадыёне ў сталіцы краіны Андора-ла-Велья.

Гісторыя

Зборная Андоры — адна з самых маладых еўрапейскіх зборных. У 1994 годзе была заснавана Федэрацыя футбола Андоры. Пасля яе ўступлення ў УЕФА (1995 год) і ў ФІФА (1996 год) зборная Андоры атрымала магчымасць удзельнічаць у міжнародных матчах. Першым супернікам каманды стала зборная Эстоніі. Гэты матч адбыўся 13 лістапада 1996 года і скончыўся разгромам дэбютантаў з лікам 1:6. Гістарычны першы гол андорцаў забіў Агусці Поль на 61-й хвіліне.

Зборная Андоры з’яўляецца адной са слабых каманд Еўропы. Упершыню яны не прайгралі зборнай Азербайджана (нічыя 0:0 з Азербайджанам 24 чэрвеня 1998), а першая перамога прыйшла ў 24-м матчы 26 красавіка 2000, калі дзякуючы галам Хесуса Лусенда і Жуліа Санчэса са лікам 2:0 была абыграна зборная Беларусі.

Усяго станам на кастрычнік 2017 года зборная Андоры правяла 146 гульняў і атрымала ў іх усяго пяць перамог. Перамога над македонцамі 13 кастрычніка 2004 года стала гістарычнай, бо была здабытая ў афіцыйным матчы (кваліфікацыя да чэмпіянату свету). Адзіны гол у гэтай сустрэчы на ​​рахунку Марка Бернаўса. Паспяховым стаў для Андоры 2017 год: пасля гасцявой перамогі ў таварыскім матчы над Сан-Марына (2:0) Андора ў адборы да чэмпіянату свету 2018 згуляла ўнічыю з Фарэрскімі астравамі (0:0), а потым перемагла Венгрыю (1:0).

Забівае зборная Андоры нячаста. Усяго ў 146 гульнях ў браму сапернікаў забівалі 40 разоў. Таму проста забіты гол для каманды ўжо поспех. Прапускае ж Андора несумерна больш: 393 мяча ў 146 гульнях.

Зноскі

  1. Men’s RankingFIFA, 2017. Праверана 25 лістапада 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зборная Андоры па футболе