wd wp Пошук:

Саламон Барысавіч Юдовін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юдовін.

Саламон Барысавіч Юдовін (Шлоймэ Барухавіч); (27 кастрычніка 1892 (5.12.1894[3][4]), Бешанковічы, Лепельскі павет, Віцебская губерня — 5 снежня 1954, Ленінград) — расійска-яўрэйскі і савецкі графік, мастак, этнограф, паходзіў з беларускіх яўрэяў, прадстаўнік «Яўрэйскага рэнесансу» («Яўрэйскага адраджэння») і мадэрну.

Біяграфія

Дзяцінства і юнацтва

Саламон Барысавіч (Шлоймэ Барухавіч) Юдовін нарадзіўся ў мястэчку Бешанковічы пад Віцебскам (у 50 км на захад) у яўрэйскай сям’і. Бацька будучага мастака быў рамеснікам, маці — хатняй гаспадыняй[5].

У 1906 годзе ў васьмігадовым узросце Шлоймэ Юдовін быў прыняты ў віцебскую Школу малявання і жывапісу І. Пэна[6].

У 1910 годзе дзякуючы дапамозе свайго дзядзькі С. Ан-скага(руск.) бел. пераехаў у Пецярбург, вучыўся ў мастацкай школе Таварыства заахвочвання мастацтваў(руск.) бел. (якое ўзначальваў М. К. Рэрых[6], і адначасова з 1911 года да 1913 года навучаўся ў прыватных пецярбургскіх студыях М. Бернштэйна[6], а затым у школе Таварыства заахвочвання мастацтва ў М. В. Дабужынскага[6].

Удзел у экспедыцыях С. Ан-скага

1914. Кравец, Валынская губерня, г. Крэмэнэць. Фота С. Юдовіна.

С. Юдовіна з юнацтва прыцягваў рух «Яўрэйскага рэнесансу», які быў часткай агульнага авангарднага руху ў мастацтве Расіі. Гэты рух шмат у чым і сфармаваў яго мастацкія цікавасці. Удзельнікі «Яўрэйскага рэнесансу» бачылі сваю галоўную задачу ў вывучэнні і мастацкім асэнсаванні яўрэйскай нацыянальнай спадчыны: яўрэйскіх звычаяў і традыцыйнага яўрэйскага побыту. Юдовін цалкам падзяляў мэты руху «Яўрэйскага рэнесансу», і таму з энтузіязмам прыняў прапанову ўдзельнічаць у фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях па яўрэйскай мяжы аселасці па гарадах і мястэчках паўднёва-заходняй Украіны (Падольская, Валынская і Кіеўская) губерні, арганізаваных у 1912—1914 гадах Яўрэйскім гісторыка-этнаграфічным таварыствам(руск.) бел. (ЯГЭТ)[7][8][9] пад кіраўніцтвам С. Ан-скага(руск.) бел. на сродкі Уладзіміра Гінцбурга[10] — сына барона Г. Гінцбурга(руск.) бел.[6].

Захаванне традыцый народнага мастацтва яўрэяў Расійскай імперыі было асноўнай мэтай гэтых экспедыцый, у якіх Юдовін выконваў абавязкі сакратара, мастака і фатографа. Ён замалёўваў і фатаграфаваў усё, што адносіцца да іудаікі(руск.) бел. — прадметы яўрэйскага побыту, рытуальныя прыналежнасці, надмагіллі (мацэвы), роспісы сінагог, яўрэйскіх арнаментаў, вывучаў мастацкія асаблівасці яўрэйскага рытуальнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Як фотамастак Юдовін працаваў у тэхніцы піктарыялізму(руск.) бел. (фотаімпрэсіянізму(руск.) бел.), імкнучыся ператварыць фатаграфіі ў творы мастацтва шляхам уздзеяння на іх у працэсе здымкі і праяўлення[6][7][11].

Далейшае жыццё

У 1922 годзе скончыў Віцебскі мастацка-практычны інстытут. У 1923 годзе пераехаў у Ленінград. У час Вялікай Айчыннай вайны жыў у Яраслаўлі.

Творчасць

С. Юдовін працаваў у галіне станковай, кніжнай графікі, экслібрыса. У творчасці мастака дамінаваў тарцовы дрэварыт (ксілаграфія).

У 1920-я гады зрабіў серыі гравюр «Стары Віцебск», «Мястэчка», «Грамадзянская вайна», аб’яднаныя ім у вялікі цыкл «Былое».

Сярод яго работ:

і іншыя.

Персанальныя выстаўкі С. Б. Юдовіна адбыліся ў Віцебску (1926), Яраслаўлі (1944), Ленінградзе (1956), Іерусаліме (1991). Творы Юдовіна экспанаваліся на міжнароднай дэкаратыўнай выстаўцы ў Мілане ў 1927 годзе, выстаўцы кніжнага знака ў Лос-Анжэлесе ў 1928 г. і інш.

У 2015 годзе ў Нью-Ёрку адбылася выстаўка «Shtetl: Graphic Works and Sketches of Solomon Yudovin (1920—1940)», дзе былі паказаны гравюры даваеннага часу, фатаграфіі і замалёўкі мастака, выкананыя ім у фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях 1912—1914 гадоў па гарадах і мястэчках у мяжы яўрэйскай аселасці.

Памяць

У 1999 годзе РУП «Белпошта» выпусціла паштовую марку «С. Б. Юдовін. Віцебск. Касцёл Св. Антонія». Тыраж — 90 000 асобнікаў.

Зноскі

  1. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  3. БелЭн, 2004
  4. ЭЛМБ, 1987
  5. Артыкул «Юдовин Соломон» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
  6. 1 2 3 4 5 6 Юдовин Соломон Борисович — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
  7. 1 2 Соломон Юдовин Архівавана 6 чэрвеня 2014.
  8. Еврейское историко-этнографическое общество // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. — СПб., 1908—1913.
  9. Артыкул «ЕИЭО» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
  10. Артыкул «Сям’я Гінцбургаў» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
  11. Старые фотографии

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Яўрэйскія мастакі
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Выяўленчае мастацтва ў філатэліі
Катэгорыя·Экслібрысісты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 5 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 5 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бешанковічах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Гравёры Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Вучні Юдаля Пэна
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных