wd wp Пошук:

Патсдам

Патсда́м (ням.: Potsdam [ˈpɔtsdam], н.-луж.: Podstupim) — горад на усходзе Германіі з насельніцтвам каля 150 000 чалавек. Сталіца федэральнай зямлі Брандэнбург.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Патсдама Патсдам быў заснаваны меркавана ў X стагоддзі на месцы вёскі Славік балтыйскімі славянамі і атрымаў славянскую назву «Падступім», ці «Пазтупімі». Першыя згадкі пра яго адносяцца да 993 года, калі імператар Атон III дараваў гэту зямлю Кведлінбургскаму абацтву. У далейшым Патсдам згадваўся як маленькі (цяпер ужо германскі) гарадок, пакуль 1345 годзе не атрымаў статус горада. Аднак яшчэ ў 1573 годзе ён заставаўся маленькім гандлёвым горадам (2000 жыхароў); Трыццацігадовая вайна (16181648) знішчыла прыкладна палову горада.

Лёс Патсдама змяніўся кардынальным чынам, калі ён у 1660 г. быў выбраны паляўнічай рэзідэнцыяй Фрыдрыха Вільгельма I, прынца Брандэнбурга. Таксама там размяшчаліся прускія казармы. Горад пасля стаў рэзідэнцыяй прускай каралеўскай сям’і. Велічныя будынкі былі галоўным чынам пабудаваны ў час кіравання Фрыдрыха Вялікага. Палацы і парк Сан-Сусі (з фр. «без клопатаў», Георга Венцэслауса фон Кнобельсдорфа, 1744) — знакамітыя сваімі англійскімі садамі і інтэр’ерамі ў стылі ракако.

Гістарычная карта Патсдама (1888)

У той час як Берлін быў сталіцай Прусіі, а пазней і Германскай імперыі, суд заставаўся ў суседнім Патсдаме, таксама шмат урадавых чыноўнікаў асталявалася ў Патсдаме. Горад страціў статус другой сталіцы ў 1918 г., калі Першая сусветная вайна была скончана, і імператар Вільгельм II быў зрынуты.

Сімвалічны пачатак эпосе Трэцяга рэйха паклаў афіцыйны поціск рукі, якім абмяняліся прэзідэнт Паўль фон Гіндэнбург і новы канцлер Адольф Гітлер 21 сакавіка 1933 года ў патсдамскай гарнізоннай царкве, які сімвалізаваў кааліцыю ваенных (рэйхсвер) і нацызму.

14 красавіка 1945 г. цэнтр Патсдама быў зруйнаваны англійскімі бамбардзіроўкамі. Палац Цэцыліенхоф быў месцам правядзення Патсдамскай канферэнцыі з 17 ліпеня па 2 жніўня 1945 года.

Адукацыя і культура

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Вядомыя асобы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Гарады Брандэнбурга
Катэгорыя·Патсдам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак