wd wp Пошук:

Паланізацыя

Паланіза́цыя (польск.: polonizacja) — запазычанне або насаджэнне польскай культуры, асабліва, польскай мовы ў землях з няпольскім насельніцтвам, кантраляваных Польшчай або падвержаных польскаму культурнаму ўплыву.

Гісторыя

Рэч Паспалітая

У 1569 годзе была заключаная унія Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай у Любліне (напярэдадні ўкраінскія землі Вялікага Княства Літоўскага былі далучаныя да Польшчы). Паводле акту Люблінскай уніі Літвой і Польшчай правіў сумесна абіраны кароль, а дзяржаўныя справы вырашаліся ў агульным Сойме. Аднак прававыя сістэмы, войска і ўрады заставаліся асобнымі.

У XVIXVIII стагоддзях у Вялікім Княстве Літоўскім панавала шляхецкая дэмакратыя, адбывалася паланізацыя літоўскай шляхты і яе збліжэнне з польскай. Вялікае Княства Літоўскае губляла свой нацыянальны характар, у ім развівалася польская культура.

Расійская імперыя

Польская Рэспубліка

Увесну 1919 года Польшча стала ажыццяўляць ваенную акупацыю беларускіх земляў. Палякамі пачалі стварацца часовыя інстытуты польскай адміністрацыі для правядзення палітыкі паланізацыі і акаталічвання насельніцтва — спачатку ў выглядзе структур грамадзянскага кіравання ўсходніх земляў, пазней пад ваенным кантролем кіравання прыфрантавых тэрыторый. Масавымі сталі сістэматычныя рабаванні насельніцтва і вываз рознай маёмасці. Палітыка польскай адміністрацыі ў 1919—1920 гг. характарызавалася татальным тэрорам па стаўленні да мясцовага насельніцтва паводле нацыянальнай прыкметы; беларусам, яўрэям, украінцам, рускім. Да восені 1919 г. было арыштавана, а затым адпраўлена на прымусовую працу ў Польшчу каля 20 000 грамадзянскіх асоб. За чэрвень—лістапад 1919 г. з акупаваных земляў было адпраўлена ў Польшчу 5 894 вагоны[Крыніца?].

У адпаведнасці з савецка-польскай мірнай дамоваю, а таксама з пагадненнем паміж Польшчай і краінамі Захаду ў 1919 г., Польшча абавязалася даць магчымасць нацыянальнага развіцця для беларусаў і іншых нацыянальных меншасцяў на сваёй тэрыторыі. На самай справе, гэтыя абавязальніцтвы Польшчай былі парушаныя[1][2].

Кіруючыся пануючым настроям у польскім грамадстве,[3] улады распачалі жорсткую палітыку асіміляцыі беларускага насельніцтва.[4] У беларускіх крыніцах прыводзіцца цытата высокапастаўленага польскага чыноўніка Леапольда Скульскага, прыхільніка палітыкі асіміляцыі, які ў сваім выступе з Сейме ў канцы 30-х гг. прамаўляў: «Запэўніваю вас, паны дэпутаты, што праз якіх-небудзь дзесяць гадоў вы са свечкай не знойдзеце [ў Заходняй Беларусі] ні аднаго беларуса»[5][6][7].

Радыкальная паланізацыйная палітыка фармавалася пад уплывам нацыяналістычнага руху «Нацыянальная дэмакратыя» на чале з Раманам Дмоўскім. Дмоўскі адмаўляў беларусам і іншым народам рэгіёна ў праве на вольнае нацыянальнае развіццё і называў іх «горшым гатункам палякаў»[8].

Уладыслаў Студніцкі, уплывовы польскі чыноўнік у адміністрацыі «Усходніх крэсаў» (назва, якой у міжваеннай Польшчы абазначаліся тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны), адкрыта заяўляў, што гэты рэгіён патрэбны Польшчы для мэтаў каланізацыі[9].

Масавы характар насіла дыскрымінацыя беларускай мовы[10]. Было забароненае яе выкарыстанне ў органах дзяржаўнай улады[11].

Паводле гісторыка Пэра Андэрса Рудлінга, беларуская мова была выціснутая з школьнай адукацыі ў Заходняй Беларусі[2].

Да 1921 г. у Беларусі існавала 514 беларускіх школаў[12]. У 1928 г. іх заставалася толькі 69, што складала толькі 3% ад усіх існуючых навучальных установаў у Заходняй Беларусі на той момант[13].

Усе яны былі закрытыя да 1939 г.[1][12] Польскія чыноўнікі адкрыта супрацьстаялі альбо сабатажавалі адкрыццё беларускіх школаў, насаджалі польскамоўную адукацыю ў Заходняй Беларусі.[14] Даходзіла да таго, што ўлады часта разглядалі любую беларускую грамадскую актыўнасць і любыя патрабаванні навучання на беларускай мове ў якасці выніку камуністычнай змовы.[15]

Праваслаўныя таксама сутыкаліся з дыскрымінацыяй у міжваеннай Польшчы.[11] Мэтаю палітыкі польскіх уладаў была асіміляцыя праваслаўных беларусаў.[16] Улады насаджалі польскую мову ў жыцці праваслаўнай царквы,[16] ініцыявалі стварэнне Польскіх праваслаўных таварыстваў у розных рэгіёнах Заходняй Беларусі (Слонім, Беласток, Ваўкавыск, Наваградак).[16]

Беларускія каталіцкія святары, як а. Вінцэнт Гадлеўскі,[16] якія прасоўвалі беларускую мову ў Касцёле і займаліся падтрыманнем беларускай нацыянальнай свядомасці, таксама былі пад моцным ціскам уладаў і кіраўніцтва Касцёла.[16] Польская каталіцкая іерархія выдавала дакументы, якія забаранялі святарам выкарыстоўваць беларускую мову ў касцёлах і нядзельных школках у Заходняй Беларусі. У 1921 г. у Варшаве была выдадзеная брашура, у якой беларускія святары крытыкаваліся за выкарыстанне беларускае мовы: «Яны хочуць перайсці з багатай польскай мовы да мову, якую сам народ называе простай і ўбогай».[17]

Грамадскасць міжваеннай Заходняй Беларусі чыніла супраціў паланізацыі і масаваму закрыццю беларускіх школаў. Асноўнай арганізацыяй, якая займалася развіццём беларускамоўнай асветы ў Заходняй Беларусі ў 1921 - 1937 гг., было Таварыства беларускай школы на чале з Браніславам Тарашкевічам і іншымі дзеячамі.

Найбольшая беларуская палітычная арганізацыя ў Заходняй Беларусі, Беларуская сялянска-работніцкая грамада, патрабавала спынення паланізацыі і прадстаўленне аўтаноміі Заходняй Беларусі.

Зноскі

  1. 1 2 Матэрыялы для падрыхтоўкі да абавязковага экзамену за курс сярэдняй школы: Стан культуры у Заходняй Беларусі у 1920-я-1930-я гг: характэрныя рысы і асаблівасці Архівавана 3 жніўня 2016.
  2. 1 2 Per Anders Rudling (2014). The Rise and Fall of Belarusian Nationalism, 1906–1931. University of Pittsburgh Press. p. 183.
  3. Mironowicz, Eugeniusz (2007). Białorusini i Ukraińcy w polityce obozu piłsudczykowskiego. Wydawnictwo Uniwersyteckie Trans Humana. ISBN 978-83-89190-87-1, с. 34
  4. Barbara Toporska (1962). “Polityka polska wobec Białorusinów”
  5. Сачанка, Барыс (1991). Беларуская эміграцыя (PDF) Менск: Вось што, напрыклад, заяўляў з трыбуны сейма польскі міністр асветы Скульскі: «Запэўніваю вас, паны дэпутаты, што праз якіх-небудзь дзесяць гадоў вы са свечкай не знойдзеце ні аднаго беларуса»
  6. Вераніка Канюта. Класікі гавораць…, Звязда, 21.02.2014
  7. Аўтапартрэт на фоне класіка, Наша Ніва, 19.08.2012
  8. Mironowicz, Eugeniusz (2007). Białorusini i Ukraińcy w polityce obozu piłsudczykowskiego. Wydawnictwo Uniwersyteckie Trans Humana. ISBN 978-83-89190-87-1, сс. 4, 5
  9. Mironowicz, Eugeniusz (2007). Białorusini i Ukraińcy w polityce obozu piłsudczykowskiego. Wydawnictwo Uniwersyteckie Trans Humana. ISBN 978-83-89190-87-1, с. 12
  10. Молодечно в периоды польских оккупаций Архівавана 19 жніўня 2016.
  11. 1 2 Учебные материалы » Лекции » История Беларуси » ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ ПАД УЛАДАЙ ПОЛЬШЧЫ (1921—1939 гг.) Архівавана 20 жніўня 2016.
  12. 1 2 проф. В. Козляков. В борьбе за единство белорусского народа - к 75-летию воссоединения Западной Беларуси с БССР Архівавана 21 жніўня 2016.: “В отношении белорусов и национальных меньшинств польское правительство при помощи государственного аппарата, учебных заведений, печати, католической церкви проводило политику насильственной полонизации. Белорусы были лишены возможности обучаться на родном языке. Из 514 белорусских школ, действовавших в Западной Беларуси до 1921 г., к 1939-ому не осталось ни одной.”
  13. Mironowicz, Eugeniusz (2007). Białorusini i Ukraińcy w polityce obozu piłsudczykowskiego. Wydawnictwo Uniwersyteckie Trans Humana. ISBN 978-83-89190-87-1, с. 72
  14. Mironowicz, Eugeniusz (2007). Białorusini i Ukraińcy w polityce obozu piłsudczykowskiego. Wydawnictwo Uniwersyteckie Trans Humana. ISBN 978-83-89190-87-1, сс. 41, 53, 54
  15. Mironowicz, Eugeniusz (2007). Białorusini i Ukraińcy w polityce obozu piłsudczykowskiego. Wydawnictwo Uniwersyteckie Trans Humana. ISBN 978-83-89190-87-1, с. 93
  16. 1 2 3 4 5 А. Гелогаев. 8 мифов о “воссоединении” Западной и Восточной Беларуси Архівавана 8 жніўня 2016.
  17. Mironowicz, Eugeniusz (2007). Białorusini i Ukraińcy w polityce obozu piłsudczykowskiego. Wydawnictwo Uniwersyteckie Trans Humana. ISBN 978-83-89190-87-1, с. 45

Глядзіце таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Гісторыя Украіны
Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Гісторыя Беларусі (1569—1795)
Гісторыя Літвы
Вікіпедыя:Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Гісторыя Польшчы
Культурная асіміляцыя
Гісторыя Беларусі (1918—1939)
Дыскрымінацыя