wd wp Пошук:

Леапольд Скульскі

Леапо́льд Ску́льскі (польск.: Leopold Skulski; 15 лістапада 1877 — 1939 (1940?)) — польскі хімік, палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр.

Нарадзіўся ў Замосці. У 1906 годзе скончыў Палітэхніку ў Карлсруэ. Пасля жыў у Лодзі. Член польскага Таварыства гімнастычнага «Сокал». У 1915 годзе заснаваў у Лодзі Народнае Аб’яднанне, якое было блізка эндэцыі. Пад час выбараў самакіравання здабыў мандат дэпутата гораду Лодзі. У 1919 годзе здабыў пасольскі мандат. З 13 снежня 1919 да 9 чэрвеня 1920 года — прэм’ер-міністр Польшчы. З 24 ліпеня 1920 да 28 чэрвеня 1921 года — міністр унутраных спраў ва ўрадзе Вінцэнты Вітаса. Падтрымліваў апалячванне Крэсаў і распаўсюджванне асадніцтва. Заяўляў, што праз 50 гадоў у Польшчы не знойдзе ніводнага беларуса нават са свечкаю. У 1930-х гадах не браў удзел у палітычным жыцці. Быў старшынёй Польскага Радыё да 1936 года. Калі выбухнула Другая сусветная вайна з’ехаў у Пінск, дзе быў арыштаваны НКВД пасля, таго як прыйшла Чырвоная Армія. Перавезены ў Брэст, дзе па чутках памёр ці быў забіты.

Зноскі

  1. Leopold Skulski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Leopold Skulski // NUKAT — 2002.
  3. Leopold Skulski // MAK
  4. (unspecified title) Праверана 29 мая 2021.
  5. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Хімікі Польшчы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Польшчы
Катэгорыя·Постаці польскай фармацэўтыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1877 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Замасці
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Тэхналагічнага інстытута Карлсруэ
Катэгорыя·Памерлі ў Брэсце
Катэгорыя·Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939)