wd wp Пошук:

Пакруойіс

Пакруойіс (літ.: Pakruojis, традыцыйная беларуская назва — Пакро́й) — горад у паўночнай Літве на рацэ Круоя. Недалёка ад Пакруойіса на рацэ знаходзіцца дамба. Пакруойіс з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Пакруойіскага раёна Шаўляйскага павета. Пакруойіс знаходзіцца за 36 км ад Шаўляя. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція. Насельніцтва складае каля 6 тыс. чалавек. Праз Пакруойіс праходзіць чыгунка Паланга — Даўгаўпілс.

Гісторыя

Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1531 годзе, калі яно належала Мартыновічам. Потым Пакрой пераходзіў да Сясіцкіх, Забелаў, Мунстэраў. У канцы XVIII стагоддзя ўладарамі Пакроя сталі бароны фон Ропы, якія валодалі ім да 1940 года. Пакрой вядомы тым, што тут у ХІХ стагоддзі працаваў настаўнікам французскі падарожнік і навуковец Фрэдэрык Дзюбуа дэ Манперэ.

Статус горада Пакруойіс атрымаў у 1950 годзе.

Насельніцтва

Дынаміка насельніцтва Пакруойіса
Год 1959 1970 1979 1989 2001 2010
жыхароў 2 427 3 727 4 809 6 218 6 057 5 630

Славутасці

Палац фон Ропаў

Спорт

Гарады пабрацімы

Зноскі

  1. Statistics Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
  2. Statistics Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
  3. Мегапартал хрысціянскіх рэсурсаў Архівавана 10 мая 2009.
  4. Пакруойская сінагога (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Пакруойіская сянюнія
Катэгорыя·Гарады Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пакруойіс
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Пакруойіскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта