wd wp Пошук:

ФК Пакруойіс

«Пакруойіс» (літ.: Futbolo klubas „Pakruojis“) — літоўскі футбольны клуб з Пакруойіса, які існаваў у 2016—2019 гадах.

Гісторыя

«Пакруойіс» быў створаны ў студзені 2016 года, замяніўшы расфарміраваны ў жніўні 2015 года іншы клуб з горада, «Круою». «Пакруойіс» адмаўляў гістарычную сувязь з «Круояй», аднак узяў у свае шэрагі шмат яе былых футбалістаў і галоўнага трэнера Айдаса Дамбраўскаса. Клуб намераваўся ў 2016 годзе выступаць у Першай лізе, аднак не атрымаў ліцэнзію і ў выніку выступіў у зоне «Захад» Другой лігі, дзе атрымаў упэўненую перамогу.

Сезон 2017 у Першай лізе каманда пачала добра і ішла адным з лідараў, аднак няўдалы канец пакінуў яе на 9-м радку. У сезоне 2018 пасля першай паловы турніру «Пакруойіс» ішоў на другім месцы, аднак завяршыў чэмпіянат сёмым. У 2019 годзе каманда заняла апошняе 15-е месца і спыніла існаванне, ігракі і трэнеры ў наступным годзе далучыліся да клуба «СЦ Пакруойіс» з Трэцяй лігі.

Дасягненні

Нацыянальныя

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат Літвы

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Заўвагі
2016Другая — зона Захад (Д3)118162067–1750 Выхад у Першую лігу
2017Першая (Д2)9281161140–4639
2018Першая (Д2)7261331044–4442
2019Першая (Д2)1528332225–14512 Вылет у Другую лігу, спыненне існавання

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пакруойіс
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2016 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Літвы
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта