wd wp Пошук:

Нараўлянскі раён

Нараўля́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Размешчаны ў зоне правабярэжжа ніжняга цячэння ракі Прыпяць. Мяжуе з Ельскім, Мазырскім і Хойніцкім раёнамі Беларусі, Корасценскім і Вышгарадскім раёнамі Украіны.

Рэльеф і глеба

Пераважная частка тэрыторыі раёна знаходзіцца ў межах Прыпяцкага прагіну, паўднёвая — на схіле Украінскага шчыта. 85 % тэрыторыі — на вышыні 120—140 м , 8 % — на вышыні 140—160 м і 7 % — на вышыні 100—110 м. Пры геамарфалагічным раянаванні Нараўлянскі раён адносіцца да Прыдняпроўскай ледавіковай галіны Беларускага Палесся.

Пераважаюць дзярнова-падзолістыя, слабападзолістыя глебы. Ураджайнасць зямлі невысокая, пераважаюць кіслыя глебы.

Сельскагаспадарчыя ўгоддзі Нараўлянскага раёна — дзярнова-падзолістыя (14,3 %), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (48,8 %), дзярнова-балотныя (2,9 %), тарфяна-балотныя і алювіяльныя (34,0 %).

Азёры і рэкі

Рачная сетка раёна адносіцца да басейна Чорнага мора і злучана з ім Дняпром. Частата рачной сеткі — 15 км на 100 км². Асноўная рака — Прыпяць. Даўжыня ракі — 802 км, плошча вадазбору — 121 тыс. км².

Карысныя выкапні

Раён мае невялікія адклады торфу. Торф нізінны. Глыбіня залягання — 1,34 м. Радовішчы размяшчаюцца на 292 га. На тэрыторыі раёна, каля вёсак Гута і Заракітнае, знойдзена каменная (павараная) соль. Глыбіня залягання ад 300 да 2500 м. Магутнасць саляной тоўшчы да 2 км. У Нараўлянскім раёне ёсць два радовішчы глін — Галоўчыцкае і Вепранскае.

Гісторыя

Гл. таксама: Гісторыя Нароўлі

Нараўлянскі раён у 1940 годзе

Нараўлянскі раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Нароўля. 20 жніўня 1924 года падзелены на 13 сельсаветаў: Барбароўскі, Бярозаўскі, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядоўскі, Дзямідаўскі, Дзёрнавіцкі, Красноўскі, Махаедаўскі, Нараўлянскі, Хаткаўскі, Цешкаўскі. У 1925 годзе ўтвораны Аляксандраўскі сельсавет. 24 верасня 1926 года Аляксандраўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны польскі сельсавет, Бярозаўскі сельсавет — у нацыянальны нямецкі сельсавет. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны Бібікаўскі, Кустаўніцкі нацыянальны польскі, Міхалкаўскі і Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсаветы скасаванага Слабадскога раёна. 21 лютага 1929 года ўтвораны Акопскі нацыянальны ўкраінскі сельсавет. У 1930 годзе Тварычаўскі нацыянальны польскі сельсавет перададзены ў склад Мазырскага раёна.

26 ліпеня 1930 года (пасля скасавання акруговага падзелу ў БССР) раён у прамым падначаленні БССР — да 21 чэрвеня 1935 г. 25 красавіка 1931 года Хаткаўскі сельсавет рэарганізаваны ў нацыянальны ўкраінскі сельсавет. 5 красавіка 1935 года Мазырскаму раёну перададзены Бібікаўскі сельсавет. З 21 чэрвеня 1935 года раён у складзе Мазырскай акругі. 23 жніўня 1937 года Аляксандраўскі і Кустаўніцкі нацыянальныя польскія сельсаветы скасаваны. У 1937 годзе скасаваны Бярозаўскі нацыянальны нямецкі сельсавет, Акопскі і Хаткаўскі нацыянальныя ўкраінскія сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія сельсаветы.

З 20 лютага 1938 года раён у складзе Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года мястэчка Нароўля атрымала статус гарадскога пасёлка. 20 красавіка 1939 года Махаедаўскі сельсавет перайменаваны ў Кіраўскі сельсавет. 3 ліпеня 1939 года Міхалкаўскі сельсавет перададзены Мазырскаму раёну.

З 8 студзеня 1954 года раён у складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Акопскі, Дзямідаўскі і Хаткаўскі сельсаветы. 29 кастрычніка 1959 года скасаваны Цешкаўскі сельсавет. 26 красавіка 1962 года Нараўлянскі сельсавет перайменаваны ў Завайцянскі. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, гарадскі пасёлак Нароўля, Барбароўскі, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядоўскі, Дзёрнавіцкі, Завайцянскі, Кіраўскі, Красноўскі сельсаветы перададзены Ельскаму раёну.

6 студзеня 1965 года Нараўлянскі раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Нароўля, Вербавіцкі, Вуглоўскі, Галоўчыцкі, Даўлядоўскі, Дзёрнавіцкі, Завайцянскі, Кіраўскі і Красноўскі сельсаветы.

3 лістапада 1971 года Нароўля атрымала статус горада раённага падпарадкавання. 8 студзеня 1987 года скасаваны Вуглоўскі, Даўлядоўскі і Дзёрнавіцкі сельсаветы.

20 кастрычніка 1995 года Нараўлянскі раён і горад Нароўля аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку.

26 верасня 2006 года скасаваны Красноўскі сельсавет[6]. 1 снежня 2009 года скасаваны Завайцянскі сельсавет, утвораны Нараўлянскі сельсавет[7].

Старшыні райвыканкама

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://narovlya.gov.by/ru/committee/
  2. http://president.gov.by/ru/news_ru/view/prinjatie-kadrovyx-reshenij-22708/
  3. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  4. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  5. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  6. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 295 Об изменении административно-территориального устройства районов Гомельской области Архівавана 22 верасня 2019.
  7. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 286 Об изменении административно-территориального устройства Наровлянского района Гомельской области
  8. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
  9. В Наровле новый председатель райисполкома

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1965 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нараўлянскі раён
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных