Це́шкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Цешкаў.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Нараўлянскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговага падзелу з 26 ліпеня 1930 года ў складзе Нараўлянскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 29 кастрычніка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дзёрнавіцкага (вёскі Вяжышча, Данілееўка і Ліхаўня) і Вербавіцкага (вёскі Карпавічы і Цешкаў) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 5 населеных пунктаў.