wd wp Пошук:

Наваяварыўск

Наваяварыўск[1] (укр.: Новояворівськ) — горад раённага значэння Яварыўскага раёна Львоўскай вобласці Украіны.

Размешчаны на вышыні 300 м над узроўнем мора на мяжы Расточча і Надсянскай нізіны ў вярхоўях ракі Шкло — за 14 км на ўсход ад раённага цэнтра і за 30 км на захад ад абласнога цэнтра Львова. Найбуйнейшы ў Яварыўскім раёне і 7-мы па колькасці ў Львоўскай вобласці горад з насельніцтвам больш за 30 тыс. асоб. Уваходзіць у склад Львоўскай агламерацыі.

Агульныя звесткі

Наваяварыўск - адносна малады горад, заснаваны ў 1965 г. як працоўнае паселішча «Янтарнае» (з чэрвеня 1969 года — Наваяварыўскае) каля буйных магутнасцяў вытворчасці серы, менавіта таму на яго гербе і сцягу месцяцца тры трыкутніка — геалагічнае абазначэнне радовішчаў сернай руды. Асаблівасцю горада з’яўляецца вялікая шчыльнасць насельніцтва, якая складае больш за 15 тыс. чал./км2 (для параўнання сярэдняя шчыльнасць насельніцтва Львова - каля 4 тыс. чал./км2), што тлумачыцца ягонай забудовай пераважна шматпавярховымі дамамі. Горад мае дастаткова добра развітую інфраструктуру і выгаднае эканамічнае размяшчэнне. Побач з горадам праходзіць аўтатраса дзяржаўнага значэння ЛьвоўЯварыў (аўтадарога М10 ЛьвоўКракавэцьКракаў). Горад злучаны са Львовам чыгункай Шкло — Львоў (станцыя «Янтарная»).

Вядомыя асобы

Нарадзіліся

Пражывалі

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Яварыўскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Львоўскай вобласці