wd wp Пошук:

Андрэй Віктаравіч Кузьменка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кузьменка. Андрэй Віктаравіч Кузьменка (укр.: Андрій Вікторович Кузьменко), таксама вядомы як Кузьма або Кузьма Скрабін (Кузьма, Кузьма Скрябін; 17 жніўня 1968, Самбар, Львоўская вобласць — 2 лютага 2015, каля Лазаваткі, Днепрапятроўская вобласць) — украінскі спявак, прадзюсар, пісьменнік, акцёр, лідар гурту «Скрябін».

Біяграфія

У дзяцінстве сям’я (бацька — інжынер, маці — настаўніца музыкі) пераехала ў Наваяварыўск, Львоўскай вобласці, дзе Андрэй пачынаў свой творчы шлях. Цікавіўся сучаснай замежнай (пераважна англамоўнай) музыкай. Скончыў музычную школу па класе фартэпіяна, пасля службы ў войску скончыў факультэт стаматалогіі. Некаторы час займаўся спортам, быў кандыдатам у майстры спорту па біятлоне. У 1989 годзе стварыў гурт «Скрябін», дзе быў вакалістам, аўтарам тэкстаў песень, часам граў на клавішных. У 1991 годзе прыйшоў першы поспех — гурт заняў трэцяе месца на фестывалі «Червона рута» і запісаў першы альбом. У пачатку 1990-х разам з Сяргеем «Шурай» Герай Андрэй на некаторы час пераехаў ў Германію, дзе яны выступалі ў розных клубах. У 1995 годзе група вяртаецца ва Украіну і запісвае альбом «Птаха», які хутка робіцца папулярным. З пачатку 2000-х пачынае актыўна займацца іншымі праектамі ў шоў-бізнэсе: грае ў кіно, з’яўляецца на тэлебачанні ў забаўляльных перадачах. У 2006 годзе выдаў аўтабіяграфічную кнігу «Я, Побєда і Берлін». Дапамог стварыць гурт DZIDZIO у 2009 годзе.

Загінуў у выніку аўтамабільнай аварыі раніцай 2 лютага 2015 года, вяртаючыся з канцэрта[1].

Быў жанаты, ёсць дачка.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Днепрапятроўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Аўтаномнай Рэспублікі Крым
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 1 ступені
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Украіны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Львове
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Самбары