wd wp Пошук:

Мікола Байкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Байкоў.

Мікола Байкоў (22 (10) лютага 1889, Бежацк, Цвярская губерня — 23 чэрвеня 1945, Мінск[2]; псеўданім: Мікола Крывіч) — беларускі літаратуразнавец, мовазнавец, педагог. Дацэнт філалогіі[3].

Біяграфія

Скончыў Бежацкае духоўнае вучылішча (1903), Маскоўскую духоўную акадэмію (1913). Савет Акадэміі прысудзіў яму вучоную ступень кандыдата багаслоўя з прылічэннем да першага разраду (1913). Выкладаў філасофскія і педагагічныя дысцыпліны ў Мінскай духоўнай семінарыі, у гімназіі ды прыватных навучальных установах. З 1918 чытаў лекцыі ў Мінскім настаўніцкім інстытуце і на Мінскіх беларускіх настаўніцкіх курсах. З 1921 года выкладчык МБПТ, вучоны сакратар Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, у 1922—1928 гадах Слоўнікавай камісіі Інбелкульту, потым Інстытуту мовазнаўства АН БССР.

Рэдактар часопісаў «Школа и культура Советской Белоруссии» (1919, 1921), з 1924 супрацоўнік часопісу «Асвета»[4].

Арыштаваны ДПУ БССР 19 ліпеня 1930 года па абвінавачанні ў прыналежнасці да «Саюзу вызвалення Беларусі». Вызвалены 2 верасня 1930 года. На акадэмічную працу вярнуцца яму не дазволілі.

Па некаторых звестках, падчас нямецкай акупацыі працаваў у Інспектараце беларускіх школ і ў Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Мінску. Улетку 1944 года выехаў у Германію, працаваў у рэдакцыі часопіса «Малады змагар». Працаваў у прапагандысцкім бюро «Вінета». Арыштаваны савецкай ваеннай контрразведкай «Смерш» у Берліне і перавезены ў Мінск, знаходзіўся ў мінскай турме. Далейшы лёс невядомы.[5]

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па літаратуразнаўстве, крытыцы і педагогіцы, укладальнік слоўнікаў: «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (1924, разам з М. Гарэцкім), «Беларуска-рускі слоўнік» (1925), «Расійска-беларускі слоўнік» (1928, абодва разам са С. Некрашэвічам), «Практычны беларускі вайсковы слоўнік» (1927, разам з А. Бараноўскім).

Аўтар артыкулаў па педагогіцы, беларускай мове і літаратуры, у тым ліку «Паэма „Новая зямля“, як манументальны твор беларускай паэзіі» (1923), «Месца Я. Купалы ў беларускай літаратуры» (1928).

Зноскі

  1. https://zviazda.by/sites/default/files/pdf/2014/02/22lut-5.indd_.pdf
  2. БелЭн, 1996
  3. Ігар Кузняцоў. Носьбіты ідэі беларускай дзяржаўнасці — ахвяры таталітарнага рэжыму // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 16
  4. 120 гадоў з дня нараджэння Міколы Байкова
  5. Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). Менск, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Артыкулы пра асоб без альма-матар
Педагогі Беларусі
Нарадзіліся 10 лютага
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Памерлі ў 1945 годзе
Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Вучоныя паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Бежацку
Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Мовазнаўцы Беларусі
Нарадзіліся ў 1889 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Асобы
Памерлі 23 чэрвеня