wd wp Пошук:

Малады змагар

«Малады змагар» — нелегальная газета для моладзі Заходняй Беларусі. Выдавалася ЦК КСМЗБ у 19301935 на беларускай мове (асобныя нумары выходзілі на польскай мове).

Асвятляла жыццё моладзі ў Заходняй Беларусі, БССР і СССР, выступала за скарачэнне працоўнага дня, павышэнне зарплаты, ахову працы, сацыяльнае страхаванне, супраць нацыянальнага ўціску, за школу на роднай мове, выступала ў абарону палітвязняў. З бальшавіцкіх пазіцый крытыкавала дзейнасць беларускіх нацыянальна-дэмакратычных партый і арганізацый. унутраную і знешнюю палітыку польскага ўрада, заклікала моладзь да барацьбы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне і ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Яе пераемніцай стала газета «Голас моладзі».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Невызначаная мова для газеты
Вікіпедыя:Газеты без геаграфічных каардынат
Газеты на беларускай мове
Газеты Беларусі
Камуністычны саюз моладзі Заходняй Беларусі
Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1930 годзе
Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1935 годзе
Газеты паводле алфавіта