wd wp Пошук:

Бежацк

Бежацк (руск.: Бежецк) — горад (з 1775) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Бежацкага раёна Цвярской вобласці. Насельніцтва 25 тыс. чалавек (2010). Заснаваны ў 1137 годзе.

Размешчаны ў паўночна-усходняй частцы Цвярской вобласці. З поўдня на поўнач праз горад працякае рака Малога, прымаючы ў межах горада адзін з буйнейшых сваіх прытокаў — раку Астрэчыну. Бежацк размешчаны за 126 км ад Цверы. Чыгуначная станцыя.

Асноўныя прадпрыемствы горада: завод «Автоспецоборудование» (вытворчасць кампрэсараў, асушальнікаў, пескаструйных апаратаў і інш.), вопытна-эксперыментальны завод (вытворчасць міні-пякарань, металаканструкцый, тэхналагічнага абсталявання), Бежэцксельмаш (вытворчасць ільнокамбайнаў і абсталявання для апрацоўкі лёну), завод «Алвіст» (вытворчасць спірту, алкагольнай прадукцыі), рамонтна-механічны завод (вытворчасць паілак для скаціны, рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі), ільнозавод, мясакамбінат і інш.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Тэмы гэтай старонкі (5):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Бежацк
Гарады Цвярской вобласці