У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мозг, значэнні.
Мозг — цэнтральны аддзел нервовай сістэмы пазваночных жывёл, утвораны нервовымі і гліяльнымі клеткамі і іх адросткамі. У пазваночных жывёл (у тым ліку і ў чалавека) адрозніваюць галаўны мозг, размешчаны ў поласці чэрапа, і спінны, які знаходзіцца ў пазваночным канале.
Мозг сысуноў складаецца з наступных аддзелы:
У філасофіі свядомасці адрозніваюцца паняцці розум і мозг,[1] і адзначаюцца супярэчнасці адносна іх дакладных адносін, якія прыводзяць да праблемы «розум—цела».[2]
Мозг вызначаецца як фізічная і біялагічная матэрыя, якая змяшчаецца ў межах чэрапа і адказная за асноўныя электрахімічныя нейронавыя працэсы. З пункту гледжання сучаснай навукі, мозг уяўляе сабою найскладаную нейронавую сетку, якая вырабляе і апрацоўвае велізарную колькасць лагічна звязаных электрахімічных імпульсаў, і ўнутраны свет чалавека, у тым ліку яго розум, з’яўляецца прадуктам гэтай працы.
У сучаснай навуковай супольнасці пункт гледжання пра тое, што розум ёсць прадукт працы мозгу, з’яўляецца пануючай.[3] Гэтак жа лічаць прыхільнікі штучнага інтэлекту,[4] выказваюцца таксама думай, што розум камп’ютарападобны, алгарытмічны. Пункты гледжання — параджальнасці розуму мозгам і камп’ютарападобнасцю розуму — не абавязкова адбывацца адначасова адзін з аднам.[5]
Існуюць розныя меркаванні наконт узаемапранікнення мозгу і такіх паняццяў, як свядомасць, розум, развага, дух, душа, памяць, некаторыя нават мяркуюць, што розум існуе ў пэўным сэнсе незалежна ад мозгу ці мае дачыненне да парафенаменаў.(англ.) Існуюць гіпотэзы, якія апісваюць мозг як прымач.[6]
Маса мозгу (кг) як функцыя масы цела (Мт, кг) для розных груп сысуноў [7]
Групы жывёл | Маса мозгу |
---|---|
Сысуны | 0,01 Мт0,70 |
Малпы | 0,02—0,03 Мт0,66 |
Чалавекападобныя малпы | 0,03—0,04 Мт0,66 |
Чалавек | 0,08—0,09 Мт0,66 |
З-за ключавога значэння мозгу ў арганізме тэма мозгу папулярная. У старажытнасці з’яданне мозгу пераможанага чалавека або жывёлы нароўні з іншымі часткамі цела сімвалізавала атрыманне сіл праціўніка. У сярэднявечча мозг разумеўся як цэнтр жыцця, нароўні з сэрцам. У наш час тэма мозгу шырока распаўсюджана ў відэагульнях і фільмах, у прыватнасці, фільмах пра зомбі.