wd wp Пошук:

Прадаўгаваты мозг

Прадаўгаваты мозг — аддзел галаўнога мозга.

З’яўляецца працягам спіннога мозга. Хаця дакладнай мяжы паміж імі няма, лічыцца, што як толькі спінны мозг праходзіць праз патылічную адтуліну ў чэрапе, ён пераходзіць у прадаўгаваты мозг.

Прадаўгаваты мозг не мае дакладнага падзелу на шэрае і белае рэчывы. Шэрае рэчыва (целы нейронаў) размяшчаецца ў ім асобнымі групамі — ядрамі. Паколькі яны кіруюць жыццёва важнымі рэфлексамі, іх называюць цэнтрамі (сасударухальны, дыхальны, глытання, чхання, кашлю, ірвоты, слёза-, слінааддзялення, мігання і інш.).

Акрамя рэфлекторнай, прадаўгаваты мозг, як і спінны, выконвае і правадніковую функцыю. Праз яго праходзяць адчувальныя і рухальныя праводзячыя шляхі, якія звязваюць спінны мозг з рознымі структурамі галаўнога мозга.

Прадаўгаваты мозг з’яўляецца жыццёва важным аддзелам нервовай сістэмы, яго пашкоджанне непазбежна прыводзіць да гібелі арганізма.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Галаўны мозг
Катэгорыя·Нейрабіялогія