wd wp Пошук:

Вольга Фёдараўна Нячай

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Нячай. Вольга Фёдараўна Няча́й (нар. 4 сакавіка 1936, г. Растоў-на-Доне, РСФСР — 2 чэрвеня 2010[1]) — беларускі кіназнавец і кінакрытык. Доктар мастацтвазнаўства (1986).

Біяграфія

Дачка беларускага гісторыка Фёдара Макаравіча Нячая. Скончыла ў 1958 годзе БДУ. 3 1958 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі, адначасова з 1980 выкладае ў Беларускім універсітэце культуры.

Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1969 года, член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года.

Навуковая дзейнасць

Даследуе гісторыю і тэорыю экраннага мастацтва (кіно і тэлебачання) у сістэме культуры і масавых камунікацый, праблемы кінаадукацыі. Беларускае кіно разглядае з пазіцый культурнай антрапалогіі («Біякультурная адаптацыя ў постчарнобыльскі перыяд (на прыкладзе кінамастацтва)», 1998—1999).

Адна з аўтараў «Гісторыі беларускага кіно» (1969—1970), зборнікаў «Кіно Савецкай Беларусі» (1975), «Сучаснае беларускае кіно» (1985), «Панарама беларускага кіно апошніх гадоў», «Беларускае сучаснае мастацтвазнаўства і крытыка» (абодва 1998), «Экран і культура: (Беларускае дакументальнае кіно і культура Беларусі)» (1999).

Творы

Зноскі

  1. Нячай Вольга Фёдараўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары мастацтвазнаўства
Катэгорыя·Кіназнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Растове-на-Доне
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза кінематаграфістаў
Катэгорыя·Памерлі 2 чэрвеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў