wd wp Пошук:

Дыялог

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дыялог (значэнні). Дыялог (грэч.: Διάλογος — гутарка, размова паміж двума людзьмі) — літаратурная або тэатральная форма вуснага ці пісьмовага абмену выказваннямі (рэплікамі) паміж двума і больш людзьмі. У філасофскім і навуковых сэнсах — спецыфічная форма і арганізацыя зносін, камунікацыі. Традыцыйна супрацьпастаўляецца маналогу. Акрамя ажыццяўлення камунікацыі дыялог можа быць выкарыстаны ў мастацкіх мэтах (у літаратуры, кіно), для перадачы філасофскіх ідэй (напрыклад, дыялогі Платона — «Федан», «Пір»), для навучання замежнай мове (як практыкаванне).

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Літаратурныя жанры
Катэгорыя·Моўная камунікацыя
Катэгорыя·Жанры філасофскай літаратуры