wd wp Пошук:

Лаўрэнцій Фаміч Цанава

Лаўрэ́нцій Фамі́ч Цана́ва (прозвішча да 1938 года — Джанджгава (Джанджава); жнівень 1900, в. Нахунова Кутаіская губерня — 12 кастрычніка 1955, Бутырская турма) — савецкі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР, першы сакратар Поційскага абкама УКП(б) (19351937), народны камісар НКУС БССР (19381941), народны камісар (з 1946 — міністр) дзяржаўнай бяспекі БССР (люты-чэрвень 1941, 19431951), намеснік міністра дзяржаўнай бяспекі СССР (19511952). Генерал-лейтэнант (1945).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У лютым 1921 г. арганізоўваў у роднай вёсцы паўстанцкія атрады. З сакавіка 1921 г. перайшоў у органы НК (руск.: ВЧК), начальнік палітычных бюро розных павятовых НК у Грузіі. Тут ён пазнаёміўся з Л. П. Берыям, што вызначыла поспех яго кар’еры.

З 1926 г. працаваў у пракуратуры, з 1929 г. — у сістэме Спецыяльных аддзелаў, а з мая 1929 г. — ізноў у НК. Нарэшце ў чэрвені 1929 г. Цанава быў прызначаны на самастойную пасаду начальніка Чыатурынскага райаддзела ДПУ, але ўжо ў снежні 1930 г. пераведзены Берыям у апарат ДПУ Грузіі, памочнікам начальніка ДПУ. З лютага 1933 г. працаваў у сістэме Наркамата саўгасаў і Спажыўсаюза; намеснікам дырэктара Лімантрэста (19331934), намеснікам начальніка Субтрапічнага ўпраўлення Наркамата земляробства ЗСФСР (1934-1935), намеснікам кіраўніка Самтрэста (1935). У сакавіку 1935 — ліпені 1937 — 1-й сакратар Поціўскага гаркама КП(б) Грузіі, у кастрычніку 1937 — снежні 1938 — начальнік «Калхідбуда».

З 1937 дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. Пасля прызначэння Берыі наркамам унутраных спраў СССР у 1938 годзе зрабіў бліскучую кар’еру. 17 снежня 1938 Цанава быў прызначаны наркамам унутраных спраў Беларусі, у лютым—чэрвене 1941 наркам дзяржаўнай бяспекі БССР. У 1939 арганізаваў масавыя арышты на далучаных да СССР тэрыторыях Заходняй Беларусі. У 1939-1952 гг. — член Цэнтральнай рэвізійнай камісіі УКП(б).

Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў у 1941—1942 намеснікам начальніка Упраўлення спецыяльных аддзелаў НКУС СССР, адначасова ў 1941—1943 начальнік Спецыяльных аддзелаў Заходняга і Цэнтральнага франтоў. Падчас баёў на Заходнім фронце быў цяжка паранены і кантужаны. З 7 мая 1943 наркам (з 1946 — міністр) дзяржаўнай бяспекі Беларусі, адначасова ў 1943—1945 быў намеснікам начальніка Цэнтральнага штаба партызанскага руху, а ў 1945 быў намеснікам камандуючага 2-м Беларускім фронтам. У 1949-1951 выпусціў кнігу «Усенародная партызанская вайна ў Беларусі супраць фашысцкіх захопнікаў».

29 кастрычніка 1951 г. быў прызначаны намеснікам міністра дзяржаўнай бяспекі СССР і 6 лістапада 1951, акрамя таго, яшчэ начальнікам 2-га Галоўнага ўпраўлення (контрразведка) МДБ. 15 лютага 1952 г. быў зняты «за сур’ёзныя памылкі» і адпраўлены на пенсію. Пасля смерці І. В. Сталіна былы заступнік Цанавы — Берыя апублікаваў матэрыялы па забойстве Міхоэлса, і 4 красавіка 1953 Цанава быў арыштаваны. З турмы некалькі разоў звяртаўся да савецкага кіраўніцтва з просьбай пра вызвалення з-пад следства. Памёр у бальніцы Бутырскай турмы, паводле іншых звестках – скончыў жыццё самагубствам.

Званні

Узнагароды

Зноскі

  1. Архіўны рэквізіт на сайце «Подзвіг народа» № 47029458 (нявызн.).
  2. Архіўны рэквізіт на сайце «Подзвіг народа» № 12111683 (нявызн.).
  3. Архіўны рэквізіт на сайце «Подзвіг народа» № 46991477 (нявызн.).
  4. Архіўны рэквізіт на сайце «Подзвіг народа» № 46960293 (нявызн.).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 3-га склікання
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры мангольскага ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 1-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя супрацоўнікі дзяржбяспекі
Катэгорыя·Памерлі 12 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі Паўднёваўкраінскага нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Канстанціна Ушынскага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кутаіскай губерні
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Самегрэла — Зема Сванеці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Генерал-лейтэнанты СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў БССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда
Катэгорыя·Народныя камісары ўнутраных спраў БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Рэспублікі (Тува)
Катэгорыя·Кіраўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі БССР
Катэгорыя·Памерлі ў турмах Расіі
Катэгорыя·Народныя камісары дзяржаўнай бяспекі БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга