wd wp Пошук:

Кіп Торн

Абмеркаванне ў галоўнай лекцыйнай зале фізічнай школы ў Лез-Уш у 1972 годзе. Злева направа: Юваль Неэман, Брайс Дэвіт, Кіп Торн, Дымітрыяс Хрыстадулу

Кіп Стывен Торн (англ.: Kip Stephen Thorne; нар. 1 чэрвеня 1940, Логан, штат Юта) — амерыканскі фізік і астраном, адзін з галоўных сусветных экспертаў па агульнай тэорыі адноснасці. Лаўрэат Нобелеўская прэмія па фізіцы 2017 года — за эксперыментальную рэгістрацыю гравітацыйных хваль.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1973), замежны член РАН (1999).

Спецыяліст у галіне тэорыі гравітацыі, астрафізікі, квантавай тэорыі вымярэнняў. Блізкі сябар і калега памерлага Стывена Хокінга. Адзін з заснавальнікаў міжнароднага праекта пошуку гравітацыйных хваль LIGO.

Біяграфія

У 1965 годзе атрымаў ступень доктара філасофіі (PhD) у Прынстанскім універсітэце. З 1991 года Фейнманаўскі прафесар Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута, член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1972), член Вучонага савета НАСА. У 2009 годзе сышоў у адстаўку, застаючыся ганаровым Фейнманаўскім прафесарам Калтэха, засяродзіўшыся на працы над падручнікам агульнай фізікі, папулярнымі кнігамі і фільмамі[8].

11 лютага 2016 года адным з чатырох фізікаў прадстаўляў калабарацыю LIGO на прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю гравітацыйных хваль.

Аўтар і рэдактар кніг па тэорыі гравітацыі і астраноміі высокіх энергій. У 1973 годзе напісаў сумесна з Джонам Уілерам і Чарльзам Мізнерам кнігу «Гравітацыя», якая стала класічнай, падручнік-манаграфію па агульнай тэорыі адноснасці[9].

У 1977 годзе сумесна з Ганнай Жыткоў з Кембрыджскага ўніверсітэта высунуў здагадку аб існаванні гіпатэтычнага зорнага аб’екта: чырвонага гіганта з нейтроннай зоркай у якасці ядра — так званы аб’ект Торна-Жыткоў. Першы кандыдат у такія аб’екты, які атрымаў абазначэнне HV 2112, быў адкрыты ў 2014 годзе.

У 1988 годзе апублікаваў з суаўтарамі ў часопісе Physical Review Letters артыкул «Wormholes, time Machines, and the Weak Energy Condition»[10], у якой паказаў, што пабудова машыны часу не супярэчыць тэорыям, прынятым у цяперашні час навуковай супольнасцю.

У 1994 годзе апублікаваў кнігу для шырокага кола чытачоў «Чорныя дзіркі і зморшчыны часу. Дзёрзкая спадчына Эйнштэйна», перакладзеную на шэсць моў[11].

Аўтар ідэі (сумесна з Ліндай Обст) навукова-фантастычнага фільма «Інтэрстэлар» рэжысёра Крыстафера Нолана, які выйшаў на экраны ў 2014 годзе. Ідэя фільма, у якім сучасныя фізічныя тэорыі становяцца асновай сюжэту, з’явілася ў Торна ў сярэдзіне 2000-х гадоў. З гэтай ідэяй ён першапачаткова звярнуўся да Стывена Спілберга, які зацікавіўся ідэяй фільма і запрасіў у якасці сцэнарыста Джонатана Нолана. Пасля разрыву адносін Спілберга са студыяй Universal рэжысёрам карціны стаў Крыстафер Нолан, а Торн стаў навуковым кансультантам і выканаўчым прадзюсарам карціны[12][13].

Узнагароды

Ганаровы доктар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. М. В. Ламаносава (1981)[14]. У 2001 годзе быў узнагароджаны ганаровай ступенню ад Універсітэта Глазга[15].

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Kip Thorne // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. From Logan To The StarsAstrophysics superstar Kip Thorne discusses local boyhood, beyond Праверана 7 студзеня 2018.
  4. https://www.its.caltech.edu/~kip/index.html/cv.html
  5. Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.
  6. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
  7. Record #1020780 - INSPIRE-HEP Праверана 23 верасня 2017.
  8. Биографический очерк К. С. Торна на сайте Калтеха
  9. Misner, Charles W.; Kip S. Thorne; John Archibald Wheeler. Gravitation. — San Francisco: W. H. Freeman, 1973. — ISBN 0-7167-0344-0.
  10. Phys. Rev. Lett. vol.61, pp. 1446—1449 (1988)
  11. Kip Thorne. Black Holes and Time Warps: Einstein’s Outrageous Legacy. — 2009. — ISBN 9785-94052-172-3.
  12. Kevin P. Sullivan. Christopher Nolan’s ‘Interstellar’ Trailer: Watch Now(англ.) . MTV (16 снежня 2013). Праверана 30 кастрычніка 2014.
  13. В чёрных дырах и между звёзд… (нявызн.). «Троицкий вариант» онлайн.
  14. VIVOS VOCO: К. Торн, «Чёрные дыры и гравитационные волны»
  15. University of Glasgow — University news — Archive of news — 2017 — October — UofG congratulates Nobel Prize Winners for gravitational wave research

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Замежныя члены РАН
Катэгорыя·Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Альберта Эйнштэйна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Сцэнарысты ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Астраномы ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Харві
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Юце
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Шаа
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Астрафізікі ЗША