wd wp Пошук:

Кульпаркіў

Кульпаркіў[1] (укр.: Кульпа́рків, польск.: Kulparków) — мясцовасць у Франкіўскім раёне Львова, абмежаваная чыгункай, вул. Княгіні Вольгі, вул. Уладзіміра Вялікага і вул. Кульпаркіўскай. Сярод жыхароў Львова пашырана таксама выкарыстанне гэтай назвы адносна псіхіятрычнай бальніцы, размешчанай у гэтай мясцовасці.

Гісторыя

Першапачаткова даходы з гэтых зямель ішлі на ўтрыманне гарадскіх фартыфікацый. Першая згадка пра прыгараднае паселішча ў гэтым месцы адносіцца да 1426 г. Паселішча з’явілася на месцы выкарчаваных лясоў і належала мяшчаніну Паўлу Гольдбэргу. Аад яго імя паселішча атрымала назву Гольдбэргоф (ням.: Goldberghof), а пасля - Гольдпаркіў, якое з часам трансфармавалася ў Кульпаркіў.

У 1875 г. па пастанове краявога сейма тут была пабудавана псіхіятрычная бальніца, у якую накіроўваліся хворыя з усей Галічыны. Бальнічная дапамога псіхічнахворым у гэты перыяд абмяжоўвалася галоўным чынам функцыяй ізаляцыі і ўтрымання. у верасні 1884 г. пры бальніцы былі адкрытыя невялікія габрэйскія могілкі. Цяпер на іх месцы размешчаны завод жалезабетонных вырабаў.

У 1899 г. на Кульпаркаве адкрылася паштовае аддзяленне, якое да 1939 г. размяшчалася ў доме на вул. Абаронцаў Львова 3а (цяпер — вул. Кульпаркіўская). Сяло належала да парафіі пры касцёле Святой Марыі Магдаліны. У 1926-1927 гг. па праекце архітэктара Л. Гюрковіча тут пабудавана невялікая капліца ў нэабарокавых формах. Пасля Другой сусветнай вайны капліца была ператвораная ў праваслаўную царкву, а ў 1970 г. разбурана танкам. Частка Кульпаркава 1 красавіка 1927 г. была канфіскавана з сельскай гміны і далучана да Львова, 11 красавіка 1930 г. прыгараднае сяло Кульпаркіў было канчаткова далучана да Львова. У савецкі час праз Кульпаркіў былі пракладзеныя тралейбусныя маршруты, якія звязалі мясцовасць з цэнтрам горада, а таксама з іншымі раёнамі Львова.

Аб’екты

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Геаграфія Львова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Мікрараёны паводле алфавіта