wd wp Пошук:

Кентэрберыйскі сабор

Кентэрберыйскі сабор (англ.: Canterbury Cathedral) — гатычны сабор у Кентэрберы. Афіцыйная назва — Сабор і Мітрапаліцкая Царква Хрыста ў Кентэрберы (Cathedral and Metropolitical Church of Christ at Canterbury). Гэта галоўны англіканскі храм Вялікабрытаніі. Тут размешчана кафедра архібіскупа Кентэрберыйскага.

Нароўні з блізкімі абацтвам Cв. Аўгусціна і царквой Cв. Марціна Кентэрберыйскі сабор уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны.

Гісторыя

Па паведамленні Беды Вялебнага, сабор быў заснаваны ў 603 годзе місіянерам Папы Рыгора Вялікага — Аўгусцінам Кентэрберыйскім. Падмуркі закладзенага ім будынка былі адкрыты археолагамі ў 1993 годзе. Храм быў першапачаткова прысвечаны Хрысту Збавіцелю. У сярэдзіне VIII стагоддзя Св. Кутберт прыбудаваў да сабора баптыстэрый.

Пасля нарманскага заваявання парадкам струхлелая царква была перабудавана архібіскупам Ланфранкам у духу нармандскай раманікі. Ансельм Кентэрберыйскі падняў будаўніцтва на новы ўзровень, пра што сведчыць і захаваная да нашых дзён велізарная крыпта.

Цэнтральны неф сабора

У 1174 годзе сабор згарэў. Пры аднаўленні да храма была прыбудавана грандыёзная па тых часах Троіцкая капэла, у якую перанеслі мошчы забітага ў саборы архібіскупа Томаса Бекета. З тых часоў сабор стаў святыняй гэтага мучаніка, штогод прыцягваючы тысячы паломнікаў, якія служылі апорай яго дабрабыту (пра паломнікаў гл. «Кентэрберыйскія апавяданні»).

У XV стагоддзе неф набыў блізкі да сучаснага выгляд («перпендыкулярная готыка»); значна надбудавана была цэнтральная вежа. Паўночна-заходняя вежа ў раманскім стылі ў XVIII стагоддзі пагражала абвальваннем і была разабрана; у 1830-я гады на яе месцы вырасла новае збудаванне, стылізаванае ў духу «перпендыкулярнай» готыкі.

Вакол Кентэрберыйскага сабора раскінуліся два клуатры, манастырскі садок і шматлікія дапаможныя памяшканні рознага часу пабудовы. Пры Св. Дунстане (X стагоддзе) прыход сабора быў рэарганізаваны ў бенедыкцінскае абацтва, якое было секулярызавана пры Генрыху VIII, у 1539 годзе, апошнім у Англіі. Частка прыбудоў была знішчана ў сакавіку 1942 года падчас налёту люфтвафэ, мэтай якога быў сам сабор.

Зноскі

  1. 1 2 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. (unspecified title) Праверана 11 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Англіканскія саборы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Кентэрберы
Катэгорыя·Збудаванні Вялікабрытаніі ў гатычным стылі
Катэгорыя·З’явіліся ў VII стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных