wd wp Пошук:

Ансельм Кентэрберыйскі

Ансе́льм Кентэрберы́йскі (лац.: Anselmus Cantuariensis; у Італіі вядомы як Ансельм з Аосты, італ.: Anselmo d’Aosta, фр.: Anselme d’Aoste, Anselme du Bec или Anselme de Cantorbéry; 1033, Аоста, Італія — 21 красавіка 1109, Кентэрберы, Англія) — каталіцкі багаслоў, сярэдневяковы філосаф, архібіскуп Кентэрберыйскі1093). Прадстаўнік рэалізму і адзін з заснавальнікаў схаластыкі. Даказваў магчымасць доказу быцця Бога з дапамогай анаталагічнага доказу, ім жа ўпершыню і сфармуляванага ў трактаце «Proslogion» (10771078).

Нарадзіўся ў горадзе Аоста, выкладаў у школах Нармандыі, большую частку жыцця правёў у Англіі. Бачыў у веры перадумову рацыянальных ведаў: «веру, каб разумець», быў праціўнікам наміналізму. Вывеў анталагічны доказ быцця Бога з самога паняцця Бога.

У барацьбе паміж свецкай уладай і папствам за інвестытуру абараняў ідэі Грыгорыя VII аб вяршэнстве Пап над свецкімі ўладарамі, за што яго двойчы выганялі з Англіі ў 10871100 і 11031106 гадах.

Кананізаваны Каталіцкай царквой у 1494. Згадваецца Дантэ Аліг’еры ў раздзеле «Рай» у «Боскай камедыі».

Доказы быцця Бога

Ансельм лічыў веру асновай рацыянальных ведаў.

Вывеў быццё Бога з самога паняцця Бога (анаталагічны доказ быцця Бога).

  1. Усё імкнецца да Дабра — але Бог і ёсць Абсалютнае Дабро.
  2. Усё абмежавана і мае нейкую верхнюю мяжу. Гэта і ёсць Бог.
  3. Быццё цэлае па нейкай прычыне. Гэта і ёсць Бог.
  4. Бог як дасканаласць.

Бог пераўзыходзіць па велічыні ўсё магчымае. Значыць, ён існуе па-за намі і па-за гэтым светам (Бог ёсць, таму што Ён ёсць — гэта значыць Бог пры нараджэнні чалавека ўкладвае ў яго розум ідэю пра Сябе).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118503278 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 BeWeB Праверана 12 лютага 2021.
  3. 1 2 Ансельм Кентерберийский // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Saint Anselm — Stanford University, Center for the Study of Language & Information, 1995. — ISSN 1095-5054

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік
Ланфранк
архібіскуп Кентэрберыйскі
10931109
Пераемнік
Ральф д’Эскюр
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1033 годзе
Катэгорыя·Бенедыкцінцы
Катэгорыя·Настаўнікі царквы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 28 красавіка
Катэгорыя·Філосафы XI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Кентэрберы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аосце
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XII стагоддзя
Катэгорыя·Англанармандская манархія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кентэрберыйскім саборы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1109 годзе
Катэгорыя·Памерлі 21 красавіка
Катэгорыя·Персанажы «Боскай камедыі»
Катэгорыя·Схаласты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Англіканскія святыя
Катэгорыя·Філосафы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Архібіскупы Кентэрберыйскія
Катэгорыя·Лацінскія філосафы