wd wp Пошук:

Караль Рыпінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыпінскі. Караль Рыпінскі (польск.: Karol Rypiński, літ.: Karolis Ripinskis; 5 лістапада 1809 — 22 ліпеня 1892, Вільня) — польскі і літоўскі мастак-партрэтыст і гравёр.

Біяграфія

Вучыўся ў Віленскім універсітэце ў Яна Рустэма і Вінцэнта Смакоўскага. Сябраваў з мастаком Валянцінам Ваньковічам. Жыў у Вільні, даваў прыватныя ўрокі мастацтва і працаваў настаўнікам у адной з гімназій[2].

Творчасць

Па заканчэнні навучання займаўся стварэннем партрэтаў знаных важных для культуры асоб Віленшчыны, між іншым Юзафа Крашэўскага, Станіслава Манюшкі, Лявона Бароўскага, біскупа Анджэя Бенедыкта Клангевіча, Станіслава Юндзіла і Анджэя Снядзецкага. У супрацоўніцтве з літографамі Юзафам Азямблоўскім і Мацеем Пшыбыльскім партрэты былі распаўсюджаныя вялікімі накладамі.

Таксама ствараў гістарычныя палотны, у тым ліку «Сустрэча Біруты з Кейстутам», ілюстраваў кнігі, між іншым «Гісторыю горада Вільні» Міхала Балінскага. Намаляваў рэлігійныя палотны для касцёлаў баніфратраў і бернардзінаў.

Даваў урокі жывапісу і малюнка. Сярод вучняў — Эдвард Паўловіч.

Зноскі

  1. 1 2 Karol Rypiński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Rypiński, Karol (мастак ; 1808—1892) (польская мова)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1892 годзе
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Памерлі 22 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігналінскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1809 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў